Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў заслужаны аматарскі Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». Віцебск, г.

Харэаграфічны ансамбль «Зорка» створаны ў 1962 годзе ў Віцебску пры Доме культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва, з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1984 годзе прысвоена званне «ўзорны», у 2006 годзе – «заслужаны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя беларускага народнага танца, захаванне мастацкіх традыцый калектыву.

У рэпертуары танцы беларускія народныя («Маталіха», «Прыдзвінская з капялюшамі», «Юр'я»), рускія («Барыня»), матроскія («Яблычак»), харэаграфічная кампазіцыя «Беларусь прывітальная», вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі («Сяльцо», «Гармонік мой!», «Я вучуся танцаваць», «Гулівер і ліліпуты»), харэаграфічная балада «Лазенька» і іншыя.

У складзе ансамбля дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Калектыў – удзельнік Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва (Польшча, 1984), Міжнароднага дзіцячага фестывалю юных талентаў «Артэк запальвае зорку» (Украіна, 1988), фестывалю-конкурсу народнага танца «Зялёны свет» (Украіна, 1996), Міжнароднага фестывалю дзіцячага харэаграфічнага мастацтва «Карагод дружбы» (Расія, 1999), Міжнароднага фестывалю «Europagarten» (Германія, 2003), Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», фестывалю Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (Расія), Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» (Расія), Міжнароднага фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (Мазыр), Міжнароднага фестывалю «Містэрыя Dance» (Грэцыя, 2014), абласнога агляду-конкурсу харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі» і іншых.

Пры калектыве дзейнічаюць дзве падрыхтоўчыя групы: самадзейны харэаграфічны калектыў «Сонейка» і самадзейны харэаграфічны калектыў «Калібры».

Кіраўнікі калектыву – Іван Серыкаў (з 1962), Наталля Чарнюк (з 1981).

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Будкевич, М. Эта блистательная «Зорька» / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 23 янв. – С. 9.

2. Дединкина, С. «Зорька» – не только танец... / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 25 крас. – С. IV.

3. Дружкова, К. Здесь учат душу трудиться / К. Дружкова // Віцебскі рабочы. – 2003. – 12 лют. – С. 2.

4. Жилинская, Е. Гран-при из Италии / Е. Жилинская // Народнае слова. – 2010. – 9 кастр. – С. 8.

5. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка» дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры "Віцебск"» // Заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь / склад., аўт. тэксту: І. І. Галабурда, А. І. Кавалёў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 28–29.

6. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны харэаграфічны ансамбль «Зорка» // Прыдзвінскія карункі: (народная танцавальная спадчына Віцебшчыны) / Н. В. Уліновіч [і інш.] ; рэдкал.: Ю. В. Кузьмянкова [і інш.] ; рэд. муз. твораў: Д. В. Лабука, А. П. Слінькова. – Мінск : БудМедыяПраект, 2020. – С. 186–188.

7. Казакевіч, З. Узорная «Зорка» можа стаць заслужанай / З. Казакевіч // Витебский проспект. – 2006. – 6 апр. – С. 2.

8. Крупица, Н. «Зорька» – фаворит сцены / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 24 июня. – С. 24.

9. Пастернак, Т. «Зорька» стала настоящей школой жизни / Т. Пастернак // Народная газета. – 2006. – 20 крас. – С. 2.

10. Премия Президента – хореографическому ансамблю «Зорька» // Витебский проспект. – 2012. – 12 янв. – С. 22.

11. Симонович, Д. На сцене – солнечная «Зорька»! / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 нояб. – С. 1.

12. Чернюк, Н. «Зорька» – моя дорогая семья... / Н. Чернюк ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 20 апр. – С. 8.

13. Шевекова-Богорад, И. В. Витебский заслуженный любительский хореографический ансамбль «Зорька» / И. В. Шевекова-Богорад // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 212–213.

14. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі заслужаны аматарскі харэаграфічны ансамбль «Зорка» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 338.

 

СПАСЫЛКІ

Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь образцовый хореографический ансамбль «Зорька»