Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народны кветкаводаў-аматараў. Віцебск, г.

Клуб кветкаводаў-аматараў створаны ў 1987 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1990 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Асноўная мэта дзейнасці – папулярызацыя кветка- і садаводства.

Калектыў – удзельнік Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (Мінск, 1998), Рэспубліканскай выстаўкі аматарства на ВДНГ Беларусі (Мінск, 1990), гарадской выстаўкі традыцыйных кветак і кактусаў «Лета» (1988), выстаўкі кветак «Акварэлі вясны» (Віцебск), восеньскіх выставак «Дары прыроды» (Віцебск), абласных аглядаў-конкурсаў аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.

Клуб штогод праводзіць дзве традыцыйныя выстаўкі: «Свята ўраджаю» (верасень) і «Зімовы букет» (студзень). Пры клубе працуе ўласная бібліятэка перыядычных выданняў, праводзяцца штогадовыя кірмашы.

У 2019 годзе ў комплексе культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі калектыў арганізаваў эксперыментальны ўчастак, дзе яны вырошчваюць розныя віды шматгадовых раслін і кветак.

Кіраўнік клуба – Аляксей Пірагоў.

 

Народны клуб кветкаводаў-аматараў. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Башун, Е. А в январе «цветут» гортензии / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 16 февр. – С. 6.

2. Башун, Е. На языке цветов / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 11 февр. – С. 8.

3. Дашкевич, В. Вырастить чудо из зёрнышка / В. Дашкевич // Витебский проспект. – 2012. – 16 февр. – С. 20.

4. Лукьянова, Н. Флористика как повод для знакомства / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2013. – 24 студз. – С. 10.

5. Сазановіч, Н. В. Віцебскі народны клуб кветкаводаў-аматараў Цэнтра культуры «Віцебск» / Н. В. Сазановіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 346.

6. Чибинева, А. «Цветочный» юбилей / А. Чибинева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 28 февр. – С. 4.

7. Шпаковская, Г. С цветами по жизни / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 11 февр. – С. 9.

 

СПАСЫЛКІ

Народный клуб цветоводов-любителей