Ансамбль народны яўрэйскі вакальна-харэаграфічны «Віцебскія дзяўчаты». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 09:13
- Адноўлена 04.04.2023 09:13
Яўрэйскі вакальна-харэаграфічны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты» створаны ў 1996 годзе пры дабрачынным аб'яднанні «Хасдэй Давід», з 2001 года дзейнічае пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2001 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўная мэта дзейнасці – прапаганда яўрэйскай нацыянальнай культуры.
У рэпертуары яўрэйскія народныя песні («Чырыбім», «Хава Нагіла», «Кузінэ», «Сем сорак», «Лэхайм»), творы сучасных аўтараў, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі («Алілуя», «Ба-Шана», «Купіце абаранкі», «Ло Свет але», «Местачковая рапсодыя», «Шабат», «Шавец», «Хора»), самабытныя фальклорныя танцы.
Калектыў – удзельнік Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, абласнога свята нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі», фестывалю народнай творчасці ветэранскіх арганізацый «Не старэюць душой ветэраны», Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага фестывалю «Пурымшпіль у Віцебску» і іншых.
Кіраўнік калектыву – Жанна Наталевіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Вакальна-харэаграфічны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты» // Мастацтва. – 2004. – № 5. – С. 23–24.
2. Клесова, Г. «Витебские девчата» зажигают сердца / Г. Клесова // Народнае слова. – 2004. – 14 жн. – С. 6.
3. Клёсава, Г. Вось такія нашы дзяўчаты / Г. Клёсава // Культура. – 2003. – 2–8 жн. – С. 11.
4. Лялькіна, А. Выступілі з «бублікамі» і «варэнічкамі». І паспяхова / А. Лялькіна // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 26 февр. – С. 3.
5. Серебренникова, А. «Витебские девчата»: обвенчаны творчеством / А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2011. – 6 окт. – С. 5.
6. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны яўрэйскі вакальна-харэаграфічны ансамбль «Віцебскія дзяўчаты» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 347.
7. Янский, Я. «Витебские девчата» / Я. Янский // Мишпоха. – 2004. – № 14. – С. 158.
СПАСЫЛКІ
Народный еврейский вокально-хореографический ансамбль «Витебские девчата»