Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны танца «Гарэза». Віцебск, г.

Ансамбль танца «Гарэза» створаны ў 1997 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 г. – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2008 годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя беларускага народнага танца на лепшых прыкладах нацыянальнай харэаграфіі.

У рэпертуары харэаграфічныя кампазіцыі («Беларускі карагод», «Бравы атаман», «Вянок беларускіх танцаў», «Косы», «Кітайскія ліхтарыкі»), беларускія народныя танцы («Лявоніха», «Люлечка», «Крыжачок», «Таўкуша», «Тапатуха», «Перапалох»), рускія танцы («У садзе ці ў гародзе»).

Сёння ўзорны ансамбль танца «Гарэза» – гэта больш за 80 удзельнікаў і каля паўсотні маленькіх дзяцей, якія займаюцца ў групах: самадзейны харэаграфічны калектыў «Задзірынкі» і харэаграфічны гурток «Іскаркі».

Ансамбль актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх, абласных мерапрыемствах і мерапрыемствах ЦК «Віцебск», не раз выступаў на Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», абласным аглядзе-конкурсе харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі».

Кіраўнікі – Людміла Самсонава, Ірына Пятроўская (з 2015 года).

 

Узорны ансамбль танца «Гарэза». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byУзорны ансамбль танца «Гарэза». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byУзорны ансамбль танца «Гарэза». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byУзорны ансамбль танца «Гарэза». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byУзорны ансамбль танца «Гарэза». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адамович, А. Страстная любовь к танцу / А. Адамович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 15 мая. – С. 24.

2. Ансамбль танца «Егоза» г. Витебск / подгот.: С. Шурпакова [и др.] // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2021. – 26 чэрв. – С. 4.

3. Бондорева, Т. «Я такая егоза!» / Т. Бондорева // Віцебскі рабочы. – 2010. – 23 февр. – С. 8.

4. Клёсава, Г. «Гарэза» ў Германіі / Г. Клёсава // Культура. – 2003. – 16–22 жн. – С. 11.

5. Крупица, Н. «Егоза» зажигает! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 8 окт. – С. 23.

6. Крупица, Н. «Егоза» навсегда! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 9 окт. – С. 5.

7. Крупица, Н. «Егозу» ждет Враца / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 21 апр. – С. ІV. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

8. Соловьева, Т. «Егоза» раскрывает потенциал / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 дек. – С. 10.

9. Степанская, Т. «Егоза» гастролировала в Македонии / Т. Степанская // Народнае слова. – 2012. – 2 кастр. – С. 1.

10. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі ўзорны ансамбль танца «Гарэза» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 357–358.

 

СПАСЫЛКІ

Образцовый ансамбль танца «Егоза»