Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль узорны бальнага танца «Мазаіка». Віцебск, г.

Ансамбль бальнага танца «Мазаіка» створаны ў 1983 годзе ў Віцебску пры Палацы культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва, з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1990 годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя бальнага танца.

У рэпертуары бальныя танцы еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмы, танцы розных краін свету, сюжэтныя («Полька-кантры», «Беларуская полька», «Лімба», «Мамба», «Павольны факстрот», вальс «Дунайскія хвалі», «Венскі вальс», «Сіртакі», «Румба», джайв, ча-ча-ча, самба і іншыя).

Калектыў – лаўрэат і дыпламант Усесаюзнага фестывалю аматарскай народнай творчасці (1990), Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (1998, 2005), Рэспубліканскага тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1994, 1996), Рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу «Тэлебом» (Мазыр, 1994).

Ансамбль пастаянна ўдзельнічае ў фестывалях і канцэртах Віцебска, вобласці і рэспублікі, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і Міжнародны конкурс па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка».

Кіраўнік і стваральнік ансамбля – балетмайстар Ірына Бальшакова.

 

Узорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comУзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comУзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comУзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comУзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, И. М. Танец – это еще и способ воспитания / И. М. Большакова ; беседовала В. Варавко // Народнае слова. – 2005. – 6 верас. – С. 5.

2. Большакова, И. Танцует «Мозаика» / И. Большакова ; беседовал Ю. Ивановский // Віцебскі рабочы. – 2003. – 18 снеж. – С. 12.

3. Сеньков, В. Влюбленные в танец / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 11 нояб. – С. 5.

4. Уроки доброты в танцевальном зале / подгот. Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 8 окт. – С. 1, 11.

5. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі ўзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 357.

 

СПАСЫЛКІ

Образцовый ансамбль бального танца «Мозаика»