Ансамбль народны гарманістаў «Дабрадзеі». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 09:39
- Адноўлена 17.05.2024 10:26
Ансамбль гарманістаў «Дабрадзеі» створаны ў 2003 годзе ў Віцебску пры Доме культуры чыгуначнікаў, з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 2008 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
У складзе ансамбля два браты Андрэй і Сяргей Вараб'ёвы.
Рэпертуар складаецца з апрацовак беларускіх і рускіх народных песень, п'ес у стылі кантры, танга і разнастайных папуры («Перапёлачка», «Асалода» М. Бенасі, «Лібертанга», «Мамба», «Кан-кан» Л. Вагера, мелодыі з кінафільмаў «Бумер» С. Шнурава, «Мурка» і іншыя). Акрамя гармоніка артысты выкарыстоўваюць у сваіх нумарах баян і акардэон.
Калектыў – удзельнік Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), Міжнароднага музычнага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах «Петрапаўлаўскія асамблеі» (Расія), Міжнароднага фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» (Расія), Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» (Віцебск), Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
Кіраўнік ансамбля – Андрэй Вараб'ёў.
ЛІТАРАТУРА
1. Віцебскі народны ансамбль гарманістаў «Дабрадзеі» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 339.
СПАСЫЛКІ