Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

На сямі вятрах, фэст вулічнага мастацтва. Віцебск, г.

У 2015 годзе па ініцыятыве маладзёжнага тэатра «Кола» Цэнтра культуры «Віцебск» падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» быў праведзены першы фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». Сем вятроў – сем кірункаў у праграме фэсту: тэатр, паэзія, жывапіс, перформанс, фаер-шоу, харэаграфія, музыка.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік – Уладзіслава Цвікі.

Падчас фэсту выступаюць музыканты, мастакі, акцёры, танцоры, перформеры, паэты і майстры фаер-шоу, якія дэманструюць сваё майстэрства непасрэдна на вуліцах Віцебска. Ён традыцыйна разгортваецца на цэнтральных пляцоўках горада: вуліцах Маякоўскага і Талстога, у парку культуры і адпачынку імя М. Фрунзэ, каля Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва і тэатра «Лялька», на Пушкінскім мосце і аднайменнай плошчы. Артысты пераходзяць з месца на месца, каб іх выступленні маглі ацаніць гледачы ў розных кутках горада.

Да прывычных пляцовак фэсту дададзена і віртуальная – #НебаВіцебска. Многія гараджане і госці маюць магчымасць удзельнічаць у чэленджы – здымаць віцебскае неба і выкладваць фота ў свой Іnstagram з актуальным хэштэгам. Галоўная ўмова – у кадр абавязкова павінны трапіць фрагменты архітэктуры горада. А яшчэ «ў небе» могуць з'явіцца вершы, малюнкі, здымкі закаханых.

Адна з традыцый фэсту – устанаўленне своеасаблівых рэкордаў. То тут чытаюць тысячу вершаў пра Віцебск, то тысячу разоў яго фатаграфуюць, то лічаць крокі пад гукі барабанаў і цалуюцца на Пушкінскім мосце.

 

Эмблема фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта http://festival.dvizhenie.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://fest-sbv.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://fest-sbv.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://fest-sbv.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://www.belta.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://fest-sbv.byФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.comФэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». г. Віцебск. Фота з сайта https://vk.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кудрэйка, Н. На сямі вятрах і на пазітыўнай дыстанцыі / Н. Кудрэйка // Культура. – 2020. – 11 ліп. – С. 3.

2. Масловская, О. Праздник вышел на улицу / О. Масловская // Витебские вести. – 2017. – 20 июля. – С. 22.

3. Молакава, В. Атмасферна і ветрана / В. Молакава // Культура. – 2018. – 14 ліп. – С. 3.

4. Пушнякова, А. На крыльях семи ветров / А. Пушнякова // Витебские вести. – 2020. – 18 июля. – С. 10.

5. Цвікі, У. «Мы адказныя за радасць у сваім жыцці» / У. Цвікі ; гутарыла В. Молакава // Культура. – 2019. – 13 ліп. – С. 6–7.

6. Чарнічэнка, Н. «Паміж небам і зямлёй...» / Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 23 июля. – С. IV–V.

 

СПАСЫЛКІ

Фэст «На сямі вятрах»