Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Студыя ўзорная эстраднай песні «Форум». Віцебск, г.

Студыя эстраднай песні «Форум» створана ў 1999 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2002 годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – выхаванне музычнага густу ўдзельнікаў, развіццё ў іх вакальных дадзеных, акцёрскага майстэрства і навыкаў сцэнічнага руху.

У рэпертуары песні беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў, эстрадныя песні ў сольным, дуэтным і харавым выкананні.

Калектыў – лаўрэат і дыпламант Рэспубліканскага фестывалю маладых выканаўцаў эстраднай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (Віцебск, 2000), Усебеларускага тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 2000), Міжнароднага маладзёжнага фестывалю мастацтваў «Сяргееўскія зарніцы» (Украіна, 2002), Беларускага нацыянальнага тэлеконкурсу юных талантаў «Сузор'е надзей» (Мінск, 2004), Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» (Віцебск, 2005), Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (Клімавічы, 2006), Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Калядныя сустрэчы» (Талін, 2003, 2005, 2007), Міжнароднага фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» (Расія, 2008), Міжнароднага фестывалю «Talent show» (Латвія, 2014); удзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» і іншых.

Пры студыі дзейнічае падрыхтоўчая група на платнай аснове для самых маленькіх пад назвай «Домісоль», кіраўніком якой з'яўляецца Дарына Гужава. Для іх праводзяцца заняткі па вакале, сцэнічнай мове і харэаграфіі.

Кіраўнік калектыву – Таццяна Кірылава.

 

Узорная студыя эстраднай песні «Форум». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byУзорная студыя эстраднай песні «Форум». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Декан, М. «20 лет как по нотам!» / М. Декан // Витебские вести. – 2019. – 20 апр. – С. 16.

2. Пастернак, Т. Из круиза с наградами / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 13 мая. – С. 8.

3. Трубачева, А. Залы на концертах не пустуют / А. Трубачева // Народнае слова. – 2005. – 12 крас. – С. 6.

4. Трубачева, А. Музыка их связала... / А. Трубачева // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 7 крас. – С. 16.

5. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебская ўзорная студыя эстраднай песні «Форум» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 331.

 

СПАСЫЛКІ

Образцовая студия эстрадной песни «Форум»