Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ансамбль народны цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны». Віцебск, г.

Ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны» створаны ў 1998 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2000 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя беларускай музыкі і народных інструментаў сярод падлеткаў і моладзі.

У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў («Вальс-жарт» Дз. Шастаковіча, «Менуэт» Л. Бакерыні, «Музычны момант» Ф. Шуберта, «Канцэрт a-moll» 1-я ч. А. Вівальдзі, «Гавот» К. Глюка), беларускіх («Бярозка» І. Лучанка, «Дзве ўкраінскія песні» І. Жыновіча, «Груздоўская вясельная» Я. Нікіціна), рускіх («Пасадобль» А. Лепіна), румынскіх («Жаваранак» Г. Дыніку), бразільскіх «Бразільскі карнавал» С. Абрэу), беларускія і расійскія песні ў апрацоўцы.

Народны ансамбль цымбалістаў актыўна ўдзельнічае ва ўсіх канцэртных і творчых мерапрыемствах Цэнтра культуры «Віцебск», горада і вобласці, міжнародных фестывалях і конкурсах у Беларусі, Расіі, Германіі, сярод якіх Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» (Віцебск), Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы), Міжнародны фестываль-конкурс выканаўцаў на шматструнных народных інструментах «Балтыя» (Расія), Міжнародны маладзёжны музычны фестываль (Германія).

Кіраўнік калектыву – Аліна Быкава.

 

Народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны». г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 340–341.

 

СПАСЫЛКІ

Народный ансамбль цимбалистов «Гарэзлівыя перазвоны»