Тэатр народны маладзёжны «Кола». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 12:08
- Адноўлена 04.04.2023 12:08
Маладзёжны тэатр «Кола» створаны ў 2004 годзе пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава як тэатр «Адзіны варыянт», з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 2008 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва.
Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя тэатральнага мастацтва, фарміраванне мастацкага густу ўдзельнікаў.
У рэпертуары спектаклі «Час Тарцюфа» Мальера, «НЗ, або Прыгода хатнікаў» (абодва 2006), «Жоўтая пусташ», «Гульня па правілах» (абодва 2007), «Усмешка анёла» (2008), «Кухня» (2010), «Шут» (2011), «Крывадушная», «Елкі» (абодва 2013), «Малевіч. Партрэт у двух вымярэннях», «Што здарылася ў заапарку?» (абодва 2014), «Змрок, гукі, цені... Чамадан» (2015), «Калыханка дракона» (2018), «Уна – дачка Казіміра» (2020), форум-спектаклі.
«Кола» – удзельнік Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю», міжрэгіянальнага тэатральнага фестывалю «Тэатральная вясна», Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» (Віцебск), адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад» і іншых.
Кіраўнік тэатра – Уладзіслава Цвікі, харэограф – Алена Ярушэвіч.
ЛІТАРАТУРА
1. Адамович, А. Репетиция реальной жизни / А. Адамович // Народнае слова. – 2013. – 7 лют. – С. 10.
2. Дорожинская, В. Театр «Колесо» готовит премьеру / В. Дорожинская // Витебский проспект. – 2008. – 24 янв. – С. 2.
3. Зубарева, Ю. «Что случилось в зоопарке?» / Ю. Зубарева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 27 нояб. – С. II–III. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
4. Ивченко, Л. Как приручить дракона / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2018. – 19 апр. – С. 22.
5. Кудрэйка, Н. Пад супрэматычным небам Віцебска / Н. Кудрэйка // Культура. – 2020. – 12 снеж. – С. 7.
6. Пастернак, Т. Золушка из «Колеса» / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 6 янв. – С. 9.
7. Пастернак, Т. Театральное «Колесо» / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 27 лют. – С. 5.
8. Цвики, В. «Колесо» должно крутиться... / В. Цвики ; беседовала О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 7 крас. – С. 6.
9. Цвики, В. Куда «покатится» «Колесо» / В. Цвики ; беседовала А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2013. – 11 июля. – С. 6.
10. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны маладзёжны тэатр «Кола» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 346–347.
СПАСЫЛКІ