Ансамбль узорны спартыўнага бальнага танца «Фэст». Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 13:14
- Адноўлена 04.04.2023 13:14
Ансамбль спартыўнага бальнага танца «Фэст» створаны ў 1986 годзе ў Віцебску пры Палацы культуры чыгуначнікаў, з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1994 годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя спартыўнага бальнага танца.
У рэпертуары вальс, блюз, танга-фламенка, факстрот па матывах рок-оперы «Юнона і Авось», венскі і фігурны вальс, самба, ча-ча-ча, румба «Прысвячэнне Марку Шагалу», джайв, полька, папуры «Мы любім танцаваць» на тэму дыска-танцаў, пасадобль.
Калектыў – прызёр і дыпламант Міжнароднага фестывалю бальнага танца ў г. Сержы (Францыя, 1994), конкурсу бальнага танца ў г. Шчэцін (Польшча, 1996), Рэспубліканскага тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Віцебск, 1997), Міжнароднага фестывалю па спартыўных танцах «Парад надзей» (Кіеў, 2002), Міжнароднага конкурсу па спартыўных бальных танцах «Віцебская сняжынка», чэмпіянату па бальных танцах і іншых.
Кіраўнік ансамбля – Наталля Таўсташова.
ЛІТАРАТУРА
1. Конохов, Д. «Фэст» пошумел в Китае / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 11 дек. – С. 7.
2. Товсташева, Н. «Фэст» – праздник бального танца / Н. Товсташева // Народнае слова. – 2006. – 18 сак. – С. 5.
3. Товсташёва, Н. Б. «Фэст»: в вихре танца – 25 лет! / Н. Б. Товсташёва ; беседовала А. Серебренникова // Витебский проспект. – 2012. – 2 февр. – С. 5.
4. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі ўзорны ансамбль спартыўнага бальнага танца «Фэст» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 357.
СПАСЫЛКІ