Тэатр народны гульні. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 12:43
- Адноўлена 04.04.2023 12:43
Тэатр гульні створаны ў 1989 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1995 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя тэатральнага мастацтва, фарміраванне ў дзяцей і моладзі мастацкага густу, этыкі і эстэтыкі паводзінаў у грамадстве.
У рэпертуары казкі, тэатральна-гульнявыя праграмы, п'есы, музычныя спектаклі. Сярод пастановак: «Парад планет», «Чароўны сад забаў», «Чароўны карнавал у горадзе свят», «Магія Пазалюстроўя», «Дзіцячая пляцоўка», «Пад ветразем мары», «Класная гадзіна», «Добры дзень, школьная планета!», «Да спаткання, пачатковая школа!», «Пасвячэнне ў першакласнікі», «Расці вялікі», «Дзень імянінніка» і іншыя.
Калектыў – удзельнік Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня», Міжнароднага конкурсу выканаўцаў і вядучых забаўляльных праграм (Расія), Рэспубліканскага конкурсу гульнявых праграм, Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Кіраўнік калектыву – Ала Лукашэнка (з 2009 года).
ЛІТАРАТУРА
1. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны тэатр гульні / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 348.
СПАСЫЛКІ