Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў заслужаны аматарскі Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. Віцебск, г.

Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі створаны ў 2002 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2007 годзе прысвоена званне «народны», у 2021 годзе – «заслужаны аматарскі калектыў».

Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя сучаснай харэаграфіі.

Рэпетыцыі тэатра-студыі насычаны разнастайнымі дысцыплінамі: тэхніка сучаснага танца, асновы класічнага танца, акцёрскае майстэрства, асновы кантактнай імправізацыі, асновы акрабатыкі. Дзякуючы гэтым намаганням, тэатр нязменна радуе гледачоў новымі спектаклямі і творчымі нумарамі.

У рэпертуары пастаноўкі: аднаактовыя балеты («За святло заплаціць Пушкін?», «Мыльная опера»), харэаграфічныя мініяцюры («Арт-пацыент», «Шторм», «Пра... за...», «Век на далоні», «Пуцявыя нататкі», «Смак дажджу», «Жыццё выдатных дзяцей», «Мелодыя першага снега», «Раптам шчасце!», «Толькі ты», «Таямніца навагодняй елкі», «Храм», «Попел»), харэаграфічныя суправаджэнні («Музыка Нью-Ёрка», «Пярсцёнак», «Памяці Каруза», «Лісце жоўтае», «Вось і ўсё»), канцэрт-спектакль «Усе дарогі вядуць...».

Тэатр-студыя – пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) і іншых фестываляў і конкурсаў, якія праходзяць у Беларусі, Украіне, Расіі і Польшчы: Міжнароднага фестывалю «Арт-вясна» (Кіеў), Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (Гомель), Міжнароднага фестывалю танцавальных тэатраў «Zawirowania» (Варшава), Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «Сакавік-кантакт» (Магілёў) і іншых.

У 2016 годзе калектыў атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Кіраўнік калектыву – Дзіяна Юрчанка.

 

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта http://www.gck.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.byЗаслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі. г. Віцебск. Фота з сайта https://www.vitbichi.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крупица, Н. Заслуженное звание / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 17 июня. – С. I. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

2. Пастернак, Т. Маленькой студии – большое признание / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2021. – 12 июня. – С. 10.

3. Соловьева, Т. Танец. Мысль. Жизнь / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 23 июня. – С. 5.

4. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 350–351.

 

СПАСЫЛКІ

Народный театр-студия современной хореографии