Хор народны камерны. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 09:51
- Адноўлена 04.04.2023 09:51
Камерны хор створаны ў 1984 годзе ў Віцебску пры тэлевізійным заводзе, з 2007 года дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1989 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя харавога мастацтва.
У рэпертуары беларускія народныя песні («Ой, у полі, пры даліне» ў апрацоўцы К. Паплаўскага, «О-ю-ля-лю» ў апрацоўцы М. Гайваронскага, «Ці свет, ці світае» ў апрацоўцы А. Галкоўскага, «Сірата» ў апрацоўцы М. Фрэйдзана), рускія народныя песні, беларускія творы («Летам», «О, Беларусь, мая шыпшына» М. Куліковіча-Шчаглова), творы замежных кампазітараў-класікаў («Ave Maria» Д. Качыні, Л. Керубіні), духоўныя песнапенні («О, Марыя, маці Бога», традыцыйная касцёльная песня, «Магутны Божа» М. Равенскага), літаратурныя дзеянні («Gloria», ۫«Benedictus», «Agnus Dei» В. А. Моцарта, «Christe», «Salve» Д. Расіні, «Sanctus» А. Брукнера).
Камерны хор – удзельнік свята духоўнай музыкі ў Віцебску, фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» (Віцебск), Міжнароднага фестывалю праваслаўнага песнапення, Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» і іншых.
Кіраўнікі – М. М. Міроцін (з 1984), В. Г. Івачкіна (з 1994), Т. В. Жукава (з 1988).
ЛІТАРАТУРА
1. Жукова, Т. В. «Делать мир прекраснее и добрее» / Т. В. Жукова ; беседовала Ю. Закревская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 6 февр. – С. 5.
2. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны камерны хор / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 344.
СПАСЫЛКІ