Тэатр народны песні і музыкі «Прасторы» («Мерхавім»). Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 12:29
- Адноўлена 04.04.2023 12:29
Тэатр песні і музыкі «Прасторы» («Мерхавім») створаны ў 1991 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1995 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – выхаванне музычнага густу ўдзельнікаў калектыву, развіццё вакальных дадзеных і акцёрскага майстэрства.
У рэпертуары творы беларускіх, расійскіх, замежных кампазітараў і кавер-версіі сучасных хітоў.
Калектыў – удзельнік Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (Клімавічы), Міжнароднага фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» (Расія), фестывалю Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (Расія), Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», Рэспубліканскага фестывалю маладых выканаўцаў эстраднай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў», фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», Міжнароднага конкурсу маладзёжнай песні (Талін), Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (Жодзіна) і інш.
Кіраўнік калектыву – Аркадзь Кірылаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Трубачева, А. Залы на концертах не пустуют / А. Трубачева // Народнае слова. – 2005. – 12 крас. – С. 6.
2. Трубачева, А. Музыка их связала... / А. Трубачева // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 7 крас. – С. 16.
3. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны тэатр песні і музыкі «Мерхавім» / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 349–350.
СПАСЫЛКІ