Тэатр-студыя народны аўтарскай песні. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 04.04.2023 12:51
- Адноўлена 04.04.2023 12:51
Тэатр-студыя аўтарскай песні створаны ў 1998 годзе ў Віцебску пры гарадскім Цэнтры культуры (з 2007 года – Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2003 годзе прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
Асноўныя мэты дзейнасці – прапаганда і папулярызацыя аўтарскай песні і гітарнай музыкі.
Рэпертуар калектыву складаецца як з аўтарскіх песень, так і з твораў класікаў – Юрыя Візбара, Уладзіміра Высоцкага, Аляксандра Міцяева і Булата Акуджавы.
Калектыў – удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, аглядаў і фестываляў, у ліку якіх Рэспубліканскі конкурс патрыятычнай песні «Кветкі Вялікай Перамогі», адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад», фестываль беларускай аўтарскай і бардаўскай песні «Бардаўская восень», Міжнародны праваслаўны маладзёжны фестываль «Адзігітрыя».
Кіраўнікі калектыву – Святлана Пышненка, Алеся Мядзведзева (з 2006).
ЛІТАРАТУРА
1. Шэвякова-Багарад, І. В. Віцебскі народны тэатр-студыя аўтарскай песні / І. В. Шэвякова-Багарад // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 350.
СПАСЫЛКІ