Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка імя Н. К. Крупскай – філіял № 8, г. Орша. Аршанскі раён

 

Дзіцячая бібліятэка імя Н. Крупскай мае больш чым паўвекавую гісторыю. Адкрытая яшчэ ў 1951 годзе, бібліятэка першапачаткова не мела свайго памяшкання, шмат разоў пераязджала, паступова фарміравала фонды. Раней яна размяшчалася па вуліцы Краснафлотскай ў старым будынку, у 2008 годзе бібліятэка пераехала ў будынак па вуліцы Чарняхоўскага, 5а.

Першай загадчыцай гэтай бібліятэкай была вядомы ў г. Орша чалавек Галіна Урублеўская. Лідзія Кучарава ў бібліятэцы імя Крупскай прапрацавала 34 гады, спачатку бібліятэкарам, пасля загадчыцай. Асноўны касцяк кніжнага фонду быў створаны яе намаганнямі. Памятаюць чытачы і Зінаіду Гарнак, якая шмат гадоў адпрацавала бібліятэкарам, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Дзякуючы высокапрафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў, за гады свайго існавання бібліятэка стала цэнтрам сямейнага чытання, дзе праходзяць цікавыя масавыя мерапрыемствы: сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг і г. д. Тут з задавальненнем праводзяць вольны час дзеці і дарослыя.

Дзіцячая бібліятэка і яе загадчыца не раз адзначаліся ўзнагародамі, а па выніках 2010 года бібліятэка стала пераможцам намінацыі «За лепшую працу па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў» і правядзенне мерапрыемстваў у цыкле «Перамогі непрыцьмелай святло».

Адрас: г. Орша, вул. Чарняхоўскага, 5а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Политова, Ж. А. Ода книге / Ж. А. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 13 июня. – С. 24.

2. Политова, Ж. Книги читать – новый мир для себя открывать / Ж. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 10 апр. – С. 29.

3. Политова, Ж. Лучших книг пора! / Ж. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2012. – 23 июня. – С. 3.

4. Политова, Ж. А. Навстречу детским сердцам / Ж. А. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 30 марта. – С. 6.

5. Политова, Ж. А. Новая прописка библиотеки / Ж. А. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2008. – 11 дек. – С. 6.

6. Политова, Ж. А. Родины верный сын / Ж. А. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 24 июня. – С. 3.

7. Политова, Ж. Читай и удивляйся! / Ж. Политова // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 19 нояб. – С. 4.

8. Янковская, Н. М. И счастлив здесь читатель юный! / Н. М. Янковская // Телеком-экспресс (Орша). – 2011. – 15 дек. – С. 23.