Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая раённая бібліятэка імя У. Дубоўкі – філіял № 1, г. Паставы. Пастаўскі раён

 1 снежня 1952 г. згодна з рашэннем Пастаўскага райкультпрасветаддзела ў горадзе ўпершыню расчыніла дзверы бібліятэка для дзяцей. Знаходзілася яна побач з «Саюздрукам» у невялікім пакойчыку плошчай 35 м2 і налічвала на той час усяго 180 кніг, сабраных дзякуючы старанням першай загадчыцы Д. Г. Маскалёвай і яе калег. Чытачоў было 455.

У 1960 г. яе ўзначаліла В. П. Карней і знаходзілася на гэтай пасадзе больш за 30 гадоў. У 1963 г. загадчыца дабіваецца для бібліятэкі невялікага доміка па вуліцы 17 верасня. А ў 1966 г. бібліятэка трапляе пад адзін дах з Домам піянераў, у будынак былой СШ № 2 па вуліцы Ленінскай.

У 1988 г. дзіцячую бібліятэку ўзначаліла Л. Г. Касцень. З яе прыходам абнаўляецца бібліятэка. Паляпшаецца інтэр'ер, з'яўляюцца новыя формы абслугоўвання чытачоў. А ў 1993 г. бібліятэка пераязджае на плошчу Леніна ў будынак былога Дома афіцэраў.

Кожнай вясной, у красавіку, бібліятэка святкуе «Тыдзень дзіцячай кнігі». Прымаюць ў ім удзел і ўсе школы горада, якія дапамагаюць падрыхтаваць мерапрыемствы. Кожны дзень тыдня прысвячаецца юбілею кнігі або пісьменніка.

У Пастаўскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі дзейнічае гісторыка-краязнаўчы клуб «Нашчадкі», які далучае сваіх маленькіх чытачоў да гісторыі роднага краю, вучыць любіць і паважаць родную мову, якая засталася нам у спадчыну ад дзядоў і прадзедаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, плошча Леніна, д. 21а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бынькоў, А. Пад зоркай Дубоўкі / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2012. – 15 мая. – С. 7.

2. Ляшковіч, Н. Мы працуем на будучыню / Н. Ляшковіч // Пастаўскі край. – 2002. – 10 ліп. – С. 3.

3. Петух, З. Нам – 45 / З. Петух // Пастаўскі край. – 1997. – 3 снеж. – С. 2.

4 Петух, З. Праблемы дзіцячай бібліятэкі / З. Петух // Пастаўскі край. – 2001. – 10 студз. – С. 2.

5. Сняжкова, І. У захапляльны свет – праз гульню і творчасць / І. Сняжкова // Пастаўскі край. – 2012. – 21 крас. – С. 4.

6. Сяменас, Л. Крышку пра кніжку / Л. Сяменас // Пастаўскі край. – 2013. – 30 крас. – С. 4.

7. Шапавалава, А. Самае дарагое – чытачы і кнігі / А. Шапавалава // Пастаўскі край. – 2002. – 28 снеж. – С. 3.