Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багатырская сельская бібліятэка-філіял № 48, в. Багатырская. Полацкі раён

Багатырская сельская бібліятэка была адчынена ў 1954 годзе ў невялікім памяшканні ў в. Багатырская. Тады яе фонд налічваў усяго 366 кніг. З цягам часу выраслі і кніжны фонд, і колькасць наведвальнікаў, палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база.

Доўгі час – з 1964 па 1993 гг. загадчыцай бібліятэкі з'яўлялася Марыя Васільеўна Мамацюк. А з 1993 года ўстановай загадвае Анна Паўлаўна Жаркова. Дзякуючы намаганням загадчыцы, сельская бібліятэка ў 2003 годзе была пераведзена ў новае, больш прыстасаванае памяшканне. Тут былі створаны спрыяльныя ўмовы для работы з чытачом: выдзелены аддзел абслугоўвання для дзяцей, вялікая чытальная зала.

У бібліятэцы абслугоўваюцца жыхары вёсак Багатырская, Сякераўшчына, Чаромушкі, Мінтурова. Таксама заходзяць сюды і жыхары мікрараёна «Грамы», бо зусім побач. Усяго – каля 1000 чытачоў. Фонд складаецца з 9000 кніг.

Зараз Багатырская сельская бібліятэка-філіял № 48 – гэта сапраўдны цэнтр культурнага жыцця в. Багатырская. Пры бібліятэцы створана літаратурна-этнаграфічная гасцёўня «Скарб», працуюць лялечны тэатр «Вясёлка», аматарскае аб'яднанне «Умелыя ручкі», праводзяцца тэматычныя вечарыны, прэзентацыі новых выданняў, экскурсіі.

Адным з важнейшых накірункаў бібліятэкі з'яўляецца прапаганда беларускай мовы і літаратуры, а таксама адраджэнне нацыянальнай культуры і краязнаўства. У бібліятэцы аформлены краязнаўчы куток «Зямля з блакітнымі вачыма», а для дзяцей працуе выстава «Мая рэспубліка – мой край». Таксама вядзецца летапіс вёскі Багатырская.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Багатырская, вуліца Цэнтральная, д. 25.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Большакова, А. Святые лики душу греют... / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2008. – 11 лістап. – С. 7.

2. Жаркова, А. П. Край любимый / А. П. Жаркова // Полацкі веснік. – 2018. – 27 ліп. – С. 7.

3. Жаркова, Г. П. Храм ведаў вёскі Багатырская / Г. П. Жаркова ; гутарыў І. Палынскі // Полацкі веснік. – 2013. – 21 чэрв. – С. 15.

4. Каспіровіч, А. У. Яе скарб – друкаванае слова / А. У. Каспіровіч // Полацкі веснік. – 2004. – 26 кастр. – С. 7.

5. Шуйская, А. Усё цудоўнае / А. Шуйская // Полацкі веснік. – 2018. – 23 сак. – С. 5.

6. Шуйская, О. В мире кукол / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2013. – 2 мая. – С. 12.