Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка-філіял № 9 імя А. Савіцкага, г. Полацк. Полацкі раён

Бібліятэка-філіял № 9 імя Алеся Савіцкага была створана ў сувязі з рэарганізацыяй Полацкай раённай бібліятэкі ў 2013 годзе.

З 2013 года на базе чытальнай залы бібліятэкі працуе Публічны Цэнтр Прававой Інфармацыі. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены доступ да электроннага банка дадзеных прававой інфармацыі «Эталон», фонда прававой інфармацыі.

Фонд бібліятэкі налічвае 27 968 экземпляраў, чытачоў – 2050. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены наступныя структурныя падраздзяленні бібліятэкі: абанемент, чытальная зала, зала для людзей з праблемамі зроку. Шматгаліновы фонд кніг, перыядычных выданняў, аўдыёдыскаў і аўдыёкасет дае магчымасць задаволіць запыты чытачоў ад 6 гадоў да сталага ўзросту, навучэнцаў, педагогаў, бацькоў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У чытальнай зале бібліятэкі створаны літаратурна-краязнаўчы куток «Зямляк. Партызан. Пісьменнік», які прысвечаны Алесю Савіцкаму. Тут прадстаўлены творы пісьменніка, фота- і біяграфічныя матэрыялы, а таксама асабістыя рэчы Савіцкага.

29 мая 2016 года бібліятэцы прысвоена імя Алеся Савіцкага.

Бібліятэка вядзе вялікую масавую работу: арганізуюцца тэматычныя вечары, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі Полаччыны, тэатралізаваныя літаратурныя падарожжы, конкурсныя праграмы. Кожны год працуе навагодняя гасцёўня «У царстве слаўнага Мароза».

Сумесныя творчыя планы аб'ядноўваюць бібліятэку з кадэцкім вучылішчам і сярэдняй школай № 3. Актыўна супрацоўнічае бібліятэка з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Полацкім аддзяленнем Беларускага таварыства інвалідаў. Для прадстаўнікоў гэтых аб'яднанняў у бібліятэцы створана літаратурная гасцёўня «Элегантны ўзрост», дзе можна як паглядзець канцэрт творчых людзей Полаччыны, так і выступіць самім.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Дзяржынскага, д. 52а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гальпяровіч, Н. Удзячная памяць землякоў: імя Алеся Савіцкага прысвоена бібліятэцы ў яго родным Полацку / Н. Гальпяровіч // Звязда. – 2016. – 25 мая. – С. 3.

2. Еронько, Е. Где мне не быть... / Е. Еронько // Полацкі веснік. – 2018. – 19 студз. – С. 7.

3. Еронько, Е. Память – в сердце / Е. Еронько // Полацкі веснік. – 2016. – 29 лістап. – С. 5.

4. Машезова, И. К читателю с любовью / И. Машезова // Полацкі веснік. – 2009. – 6 кастр. – С. 9.

5. Яронька, А. Зірніце на сябе... / А. Яронька // Полацкі веснік. – 2018. – 4 мая. – С. 7.