Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1. г. Докшыцы, Докшыцкі раён

Гісторыя дзіцячай бібліятэкі пачынаецца ў 1952 годзе, калі 11 ліпеня быў падпісаны загад аб назначэнні К.В. Ладошкінай на пасаду загадчыцы Докшыцкай раённай дзіцячай бібліятэкі і адразу ж складзены каштарыс і заказаны новыя стэлажы. Дагэтуль дзіцячая кніга знаходзіліся ў фондзе раённай бібліятэкі.

Спачатку бібліятэка не мела свайго памяшкання. Ёй выдзялялася месца для размяшчэння фонду ў раённай бібліятэцы. У хуткім часе бібліятэка была пераведзена ў будынак тагачаснага касцёла. Там ужо бібліятэка мела асобны пакой з асобным уваходам. Затым бібліятэка на працягу доўгага часу займала памяшканне па вуліцы М. Горкага (зараз там гурток керамікі Дома рамёстваў), потым – два пакоі ў школе. Пасля цэнтралізацыі (1978) дзіцячая бібліятэка стала філіялам № 1. І толькі ў 1982 годзе бібліятэка справіла наваселле ва ўласным памяшканні па вул. Ленінскай. У гэтым будынку бібліятэка размяшчалася да 1992 года. Першая загадчыца бібліятэкі Ладошкіна адпрацавала на гэтай пасадзе больш за 30 год. Разам з Ладошкінай пачыналі Т. М. Северына, А. Г. Васілевіч, якая працавала загадчыцай больш за 10 год.

У 2009 годзе бібліятэка стала пераможцай абласнога конкурсу «Навацыі ў працы бібліятэк-2009» у намінацыі «Дзіцячая бібліятэка» за распрацоўку і рэалізацыю доўгатэрміновай праграмы развіцця чытання «ЛУЧ» (лучшее учение – чтение).

Зараз кніжны фонд бібліятэкі складае звыш 21,7 тыс. выданняў. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 2,1 тыс. чытачоў. За год ім выдаецца звыш 39 тыс. дакументаў. Пры бібліятэцы працуюць клубы аматараў кнігі «Лукамор'е» і «Бібліягоша».

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14.

 

Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1. г. Докшыцы, Докшыцкі раён. Фотаздымак з сайта http://doklibrary.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Веры тонкая свечка / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 19 сак. – С. 5.

2. Альшэўская, Т. Лета кніжнае / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 20 ліп. – С. 4.

3. Берникович, Д. В мире книг / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 12 марта. – С. 10.

4. Гудзь, А. Нам – 55 гадоў / А. Гудзь // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 13 кастр. – С. 5.

5. Дзіцячая бібліятэка – лепшы прапагандыст духоўнай літаратуры // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 22 крас. – С. 1.

6. Лепшае навучанне – чытанне // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 21 лют. – С. 5.

7. Лук'яненка, М. «Зерне дабра і любові» / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 31 студз. – С. 4.

8. Лук'яненка, М. Ім па плячу інавацыі / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 6 сак. – С. 3.

9. Несцяронак, А. «Ляці ў свет, мелодыя мая» / А. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 23 снеж. – С. 3.

10. Падбярэзкая, Т. Храм мудрасці для дзяцей / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 12 верас. – С. 2.

11. Рытамінская, Я. Убачыць Дзеда Прыродазнаўцу / Я. Рытамінская // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 13 студз. – С. 23.

12. Стаднюк, Т. Праваслаўны праект бібліятэкі – пераможца міжнароднага конкурсу / Т. Стаднюк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 18 мая. – С. 5.