Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя П. Панчанкі філіял № 2, г. п. Бягомль, Докшыцкі раён

Да Вялікай Айчыннай вайны Бягомльская бібліятэка знаходзілася ў адным памяшканні з клубам. Кніжны фонд быў невялікі, але бібліятэка з'яўлялася адным з цэнтраў культуры пасёлка. У гады вайны Бягомль быў поўнасцю спалены, таму пасля вызвалення многія дзяржаўныя ўстановы пасёлка былі размешчаны ў бліжэйшых вёсках. У той час Бягомль з'яўляўся цэнтрам раёна. Пытаннямі культуры займаліся інспектары аддзела народнай адукацыі. У верасні 1944 г. у адрас аддзела пачалі паступаць пасылкі з кнігамі, падораныя жыхарамі Масквы. Сабралося шмат кніг. Гэтая калекцыя стала асновай для адкрыцця Бягомльскай раённай бібліятэкі, якая пачала працаваць 10 снежня 1944 года ў в. Бабцы, у доме Андрэя Захарэвіча. Першай загадчыцай яе была І. В. Плюшчава, бібліятэкарам В. Я. Міхайлава. Пасля пераносу цэнтра раёна ў г. п. Докшыцы Бягомльская бібліятэка стала гарпасялковай. У 1953 г. для яе пабудавана памяшканне ў Бягомлі.

Падчас цэнтралізацыі (1978) Бягомльская гарпасялковая бібліятэка стала філіялам № 2. У ёй працавала 3 чалавекі. Загадчыцай была Н. Н. Чэхіра. Кніжны фонд налічваў 25 тыс. кніг. Бібліятэка абслугоўвала 2550 чытачоў, за год выдавалася звыш 30 тыс. кніг. Працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.07.1995 г. Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы прысвоена імя народнага паэта Беларусі П. Е. Панчанкі, які ў дзіцячыя гады жыў і вучыўся ў Бягомлі. У сувязі з гэтым да дарослай бібліятэкі была далучана дзіцячая, і гарпасялковая бібліятэка пачала абслугоўваць як дарослых, так і дзяцей. У 2003 годзе ў бібліятэцы арганізавалі пакой народнага паэта Беларусі.

Зараз бібліятэка абслугоўвае 2,4 тыс. чытачоў. Кніжны фонд бібліятэкі налічвае звыш 36 тыс. кніг і перыядычных выданняў. За год кнігавыдача складае каля 47 тыс. экзэмпляраў. Пры бібліятэцы працуюць 2 клубы па інтарэсах: для дарослых «Талака», для дзяцей – «Купалінка».

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль, вул. Савецкая, 13.

 

Бягомльская гарпасялковая бібліятэка імя П. Панчанкі філіял № 2. Фотаздымак з сайта http://inter.pskovlib.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. У Бягомльскай гарпасялковай бібліятэцы імя П. Панчанкі / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 29 мая. – С. 5.

2. Батура, М. Ідуць у бібліятэку чытачы / М. Батура // Ленінская трыбуна. – 1981. – 24 лют. – С. 2.

3. Батура, В. Тыдзень музыкі і кнігі / В. Батура, С. Кузьміч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 10 крас. – С. 5.

4. Гічанская, Я. Папулярны кнігазварот / Я. Гічанская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 21 крас. – С. 4.

5. З гісторыі бібліятэчнай справы // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 594–595.

6. Лук'яненка, М. Працу сваю ведаюць і любяць / М. Лук'яненка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 12 верас. – С. 2.

7. Пашэвіч, Я. Гаспадыня бібліятэкі / Я. Пашэвіч // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1977. – 8 сак. – С. 2.

8. Свет паэзіі Пімена Панчанкі // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 6 верас. – С. 3.

9. Севярын, Т. Крочыць эстафета пакаленняў / Т. Севярын // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1967. – 5 студз. – С. 4.

10. Хацкевіч, А. І «Слабае звяно» можа быць сяброўскім / А. Хацкевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 16 сак. – С. 2.

11. Чувахова, Т. Пімен Панчанка і Бягомльшчына / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 4 верас. – С. 2.

12. Шаура, В. Чым жывеш, гарпасялковая / В. Шаура // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 6 кастр. – С. 4.