Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Калектыў народны аматарскі клуб аматараў фларыстыкі «Анюта». Віцебск, г.

Народны клуб аматараў фларыстыкі «Анюта» створаны ў 1991 годзе як гурток «Народная акадэмія фларыстыкі». Ганна Салаўёва, якая стварыла сваю «акадэмію» фларыстыкі, і яе вучаніца Людміла Голубева стаялі ля вытокаў клуба. Створана было гэта аматарскае аб'яднанне па ініцыятыве абласнога савета жанчын. Грамадская арганізацыя садзейнічала і адкрыццю першай выставы «Анюты» ў Маскве. І сёння клуб супрацоўнічае з гарадской арганізацыяй Беларускага саюза жанчын. З 1994 года мае сучасную назву, працуе пры культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна"». У 1994 годзе яму прысвоена званне «народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Кіраўнікі: Г. С. Салаўёва (з 1991), Л. С. Голубева (1995–2001; 2005–2008), І. І. Юрчанка (2002–2005; з 2008). Клуб аб'ядноўвае 22 жанчыны ва ўзросце ад 35 да 75 гадоў. Сярод іх былыя педагогі, эканамісты, бібліятэкары, мастакі: Людміла Сарокіна, Людміла Швед, Таццяна Макарэвіч, Валянціна Бярэзіна, Надзея Грашнева і інш. Усяму калектыву аказвае дапамогу Раіса Карвецкая, прафесійная мастачка.

Асноўная мэта клуба – фарміраванне эстэтычных і практычных навыкаў, развіццё творчых здольнасцей, арганізацыя культурнага вольнага часу, распаўсюджванне і папулярызацыя мастацтва фларыстыкі сярод насельніцтва горада. Напрамкі дзейнасці: арганізацыя гурткоў і курсаў фларыстыкі, правядзенне майстар-класаў, лекцый, практычных заняткаў, выпуск вучэбна-метадычных дапаможнікаў, каталогаў, календароў, буклетаў, афіш, а таксама арганізацыя выстаў работ фларыстаў. Майстрамі клуба распрацавана методыка нарыхтоўкі і засушвання расліннага матэрыялу, вывучаны і прыменены на практыцы розныя тэхнікі для працы на плоскасці. Майстры выкарыстоўваюць розныя тэхнікі ў сваёй рабоце: дэкупаж, фітакалаж, графіка і інш.

За гады існавання клуба было праведзена больш за 200 выставак у Беларусі, Расіі, Германіі. Ужо некалькі гадоў віцебскі клуб сябруе з фларысткамі з Музея-сядзібы Льва Талстога «Ясная паляна» (Расія), перыядычна ладзіць майстар-класы ў дзіцячых дамах горада і раёна, у інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, экспануе свае работы ў розных арганізацыях. Работы віцебскіх мастачак-фларыстак знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Германіі, Ізраілі, Расіі і іншых краінах.

Калектыў клуба – пастаянны ўдзельнік гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Дзейнасць клуба адзначана шматлікімі дыпломамі і падзякамі.

Дэвіз клуба: «Кветкі – часцінка прыгожага, фантазія – часцінка мастацтва, а разам – гэта часцінка любові».

Кіраўнік – Іна Іванаўна Юрчанка.

 

Удзельніцы народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» КГК «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”» Таццяна Шаўрова і Валянціна Нікалаева. Фота з сайта https://vitvesti.byРаботы Алены Батарчук, удзельніцы народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» КГК «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”». Фота з сайта https://www.belta.by/Удзельніца народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» Людміла Голубева КГК «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”». Фота з сайта https://www.belta.byУдзельніцы народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта» КГК «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”» на адкрыцці выставы «Добрых рук творенье» ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Фота з сайта http://cbsvit.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алимова, Е. Волшебство своими руками / Е. Алимова // Витебские вести. – 2016. – 30 апр. – С. 13.

2. Гамзовіч, Р. Сузор'е талентаў / Р. Гамзовіч // Алеся. – 2012. – № 11. – С. 26–29.

3. Крупица, Н. «Анюта» с любовью / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 июня. – С. IV.

4. Лукьянова, Н. Витебская флористка в Москве / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2001. – 17 мая. – С. 2.

5. Лукьянова, Н. Имя милое – Анюта / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2002. – 12 лістап. – С. 4.

6. Лукьянова, Н. Свидание назначила «Анюта» / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2000. – 7 сак. – С. 6.

7. Соловьева, Т. Цветочная мелодия «Анюты» / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 25 февр. – С. VI.

8. Юрчанка, І. І. Віцебскі народны клуб аматараў фларыстыкі «Анюта» / І. І. Юрчанка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 344–345.

9. Юрченко, И. И. Витебский народный клуб любителей флористики «Анюта» / И. И. Юрченко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 219–220.