Новый путь, газета. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 26.04.2017 10:54
«Новый путь» – штотыднёвая газета, якая выходзіла ў часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Мела 4 старонкі. Рэдактарамі з'яўляліся А. Беразоўскі (сапраўднае прозвішча Я. Кіжух) і Яўген Уральскі. Выйшла не менш 58 нумароў, апошні не раней за 31 ліпеня 1943 г. У чэрвені 1943 года выйшаў дадатак газеты пад назвай «Беларуская старонка». Яна была ўжо беларускамоўнай і мела 2 старонкі.