Аршанскі маладняк, часопіс. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 26.04.2017 10:54
«Аршанскі маладняк» – літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925–1928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў (2 у 1925, 3 у 1926, па адным у 1927 і 1928). Друкаваў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А. Вечара, М. Ганчарыка, Ю. Гаўрука, В. Каваля, Т. Кляшторнага і іншых маладых пісьменнікаў, хроніку літаратурнага жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арганізацый.