Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Насценная газета РОСТА, газета-плакат. Лепельскі раён

 

У 1920–1921 гг. у Лепелі выходзіла «Насценная газета РОСТА». Яна нагадвала нечым плакат, мела адзін разварот, друкавалася буйным шрыфтам, хутка і аператыўна паведамляла аб падзеях у краіне і за мяжой. За два гады іх выйшла больш за 150 выпускаў, аднак захавалася толькі каля 40 газет, тры нумары за 1920 год і больш трыццаці за 1921 год. Гэтыя ўнікальныя дакументы знаходзяцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы.

Выдавала «Насценную газету РОСТА» Лепельскае павятовае аддзяленне Расійскага тэлеграфнага агенцтва. Друкавалася яна ў Лепелі ў 1-й савецкай друкарні пры аддзеле народнай асветы. Тыраж газеты складаў 40–100 экзэмпляраў, а ў 1921 годзе даходзіў да 200. Рэдактарам быў Л. М. Беленькі.

«Насценная газета РОСТА» расклейвалася ў вёсках і мястэчках павета ў самых людных месцах: крамах, клубах і іншых грамадскіх будынках.

Асноўная мэта выдання – палітычная асвета насельніцтва і партыйная праўдзівая інфармацыя.

У першых нумарах за 1920 год мясцовай інфармацыі было няшмат. Пераважалі рубрыкі: «Па Савецкай краіне», «У стане белых», «У краінах капіталу», змяшчаліся паведамленні пра многія гарады і краіны. Пачынаючы з зімы 1921 года, Лепельская «Насценная газета РОСТА» усё часцей змяшчае мясцовую інфармацыю пад рубрыкамі «Па Лепелі», «Мясцовае жыццё», «Аб'явы» і г. д.

Лепельская газета-плакат давала выразнае ўяўленне пра складанасць падзей тых гадоў у павеце, пра першыя крокі савецкай улады, пачатак культурнага будаўніцтва на Лепельшчыне, складанасць класавай барацьбы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бяляева, Н. «Насценная газета Роста» / Н. Бяляева // Лепельскі край. – 2005. – 18 лістап. – С. 3.

2. Зуеў, М. Сведкі суровага часу / М. Зуеў // Звязда. – 1924. – 5 мая. – С. 4.

3. Зуеў, М. Унікальныя сведкі часу / М. Зуеў // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1983. – 3 снеж. – С. 2.

4. Януш, І. Ю. Выданні РОСТА / І. Ю. Януш // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 141.