Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Известия Лепельского общества сельского хозяйства, часопіс. Лепельскі раён

 

Эканамічны і сельскагаспадарчы часопіс «Известия Лепельского общества сельского хозяйства» пачаў выходзіць з 1913 года ў друкарні М. Хатаевіча.

Практычна гэта была тая ж газета «Лепельскі веснік», на 4-х старонках, але называлася часопісам. Выходзіла два разы на тыдзень.

Рэдактарам-выдаўцом быў О. П. Лісоўскі, які выдаў 18 нумароў з 4 красавіка па 26 снежня 1913 года.

У рэдакцыйным артыкуле № 1 значылася: «Адзінай мэтай «Известий» – па меры сіл і сродкаў служыць шырокім інтарэсам рацыянальнай сельскай гаспадарцы і папулярызацыі земскіх пачаткаў у нашым кутку». Далей гаварылася, што рэдакцыя будзе паведамляць чытачам пра цэны на «рабочыя рукі» і сельгаспрадукцыю.

У № 4 сустракаецца сцвярджэнне, што часопіс з'яўляецца органам, які папулярызуе ў магчымай меры тэарэтычныя звесткі з аграноміі, жывелагадоўлі, раслінаводства, ветэрынарыі і іншых галін і навук, звязаных з сельскай гаспадаркай.

Выданне шчодра дзялілася з чытачамі практычнымі навыкамі аб поспехах, дасягнутых у сельскагаспадарчай галіне, а таксама аб вопыце вядомых тэарэтыкаў і практыкаў па гэтым пытанні.

На старонках часопіса вяліся рубрыкі «Мясцовая хроніка», «Судовая хроніка», «Пісьмы ў рэдакцыю», «Школьнае жыццё».

Друкаваліся фельетоны і вершы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Хаванскі, В. Друкаванае слова на Лепельшчыне / В. Хаванскі // Лепельскі край. – 2006. – 28 ліп. – С. 2.

2. Януш, І. Выдаваліся газета і часопіс / І. Януш // Лепельскі край. – 2005. – 22 сак. – С. 2.

3. Януш, І. Ю. Выходзілі часопіс і газета / І. Ю. Януш // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 100.