Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Браслаўская звязда. Браслаўскі раён. г. Браслаў

 

Назва выдання Браслаўская звязда
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Каладынскі Вячаслаў Станіслававіч
Адрас рэдакцыі 211969, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вул. Садовая, 59
Афіцыйны сайт http://www.braslav-star.by

 

braslavskaja


19 студзеня 1919 года выйшаў першы нумар газеты «Браслаўская камуна». Гэты друкаваны орган належаў Браслаўскаму рэвалюцыйнаму камітэту. Але больш ніякіх звестак пра гэтае выданне не захавалася.

Пасля аб'яднання Усходняй і Заходняй Беларусі адначасова са шматлікімі пераўтварэннямі ў створаным Браслаўскім раёне з'явілася сваё перыядычнае выданне – газета «Звязда». «Браслаўскай» яна стала пазней, у 1963 годзе. Газета з'яўлялася органам Браслаўскага павятовага камітэта кампартыі і павінна была адыгрываць ролю ідэалагічнага фарпоста Савецкай улады на захадзе Беларусі. Першы нумар выйшаў 1 кастрычніка 1939 года. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў будынку сучаснага краязнаўчага музея. Першым яе рэдактарам быў А .Ц. Васілеўскі. Спачатку газета друкавалася на дзвюх старонках невялікага памеру, а з № 8 стала большай па фармаце. Першыя нумары выдання не ўтрымлівалі ніякай мясцовай інфармацыі. На яе старонках часта з'яўляліся тэлеграмы, лісты, віншаванні.

У 1939 годзе ў газеце паведамлялася аб перайменаванні вуліц Браслава. Частымі, асабліва ў 1940–1941 гг., былі паведамленні аб школах, іх колькасці. Вясной 1941 года з'явіліся першыя звесткі аб ходзе сельгасработ. Тыраж «Звязды» ў 1939 годзе быў спачатку некалькі соцен і дасягнуў дзвюх тысяч. Пастаянным рэдактарам была Хая Навумаўна Мерхасіна. Яна ўзначаліла газету ў ліпені 1940 года. У часы вайны яна была ў эвакуацыі, пасля вярнулася ў Браслаў і з канца 1944 года зноў узначаліла газету. Доўгі час газету ўзначальваў М. Башлакоў, а з пачатку 80-х і да 2004 года – Н. Цярэнцьеў.

Газета, якая з'яўляецца органам Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, усебакова асвятляе жыццё раёна: развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, адукацыі, культуры. Газета выходзіць 2 разы на тыдзень, па серадах і суботах. На першай старонцы друкуюцца матэрыялы аб рабоце раённых органаў улады, афіцыйныя дакументы, звесткі аб узнагароджаннях. Другая старонка расказвае аб рабоце асобных прадпрыемстваў і арганізацый, аб цікавых людзях раёна. Трэцяя старонка суботняга выпуску газеты выходзіць пад рубрыкай «Суботнім вечарам» і ўтрымлівае звесткі забаўляльнага характару. Цікавы матэрыял аб жыцці моладзі змяшчае маладзёжная старонка «Змена». Ужо шмат гадоў на старонцы пад рубрыкай «Блакітны разліў» друкуюцца творы маладых паэтаў і пісьменнікаў Браслаўшчыны. На старонцы пад рубрыкай «Родныя прасторы» змяшчаецца матэрыял аб прыродзе Браслаўшчыны, яе ахове, аб экалагічным становішчы ў раёне. Матэрыял аб стане злачыннасці ў раёне змяшчаецца пад рубрыкай «З залы суда». Друкуюцца таксама матэрыялы пад рубрыкамі «Навіны культуры», «Весткі з бібліятэк», «Весткі з сельскіх саветаў». Апошняя старонка газеты прысвечана рэкламе. У апошні час у газеце сталі друкаваць шмат цікавых фотаздымкаў.

Газета «Браслаўская звязда» друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня». Яе тыраж 3878 экз.

Галоўны рэдактар – Каладынскі Вячаслаў Станіслававіч.

Адрас рэдакцыі: 211969, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вуліца Садовая, 59.

Афіцыйны сайт: http://www.braslav-star.by

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ; Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Браслаўская звязда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 12.

2. Денисов, Н. Д. Браслаўская звязда / Н. Д. Денисов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 107–108.

3. Панцялеенка, А. Першыя газеты Браслаўшчыны / А. Панцялеенка // Браслаўская газета. – 2000. – 20 верас. – С. 2.

4. Панцялейка, А. «Браслаўская звязда» (1939–1949 гг.): пачатак і гісторыя фармавання раённай газеты / А. Панцялейка // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / склад.: К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў : Браслаўскае музейнае аб'яднанне, 2001. – С. 70–71.

5. Панцялейка, А. Даваенны перыяд / А. Панцялейка // Браслаўская звязда. – 2009. – 14 кастр. – С. 3.

6. Пашкевіч, Т. Разам стваралі летапіс Браслаўшчыны / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2009. – 14 кастр. – С. 3–4.

7. Пятушка, Т. Галоўны інфарматар браслаўчан / Т. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 3 жн. – С. 4.

8. Раённай газеце 65 гадоў // Браслаўская звязда. – 2004. – 2 кастр. – С. 1–2.

9. Сергіевіч, К. Друкарская справа на Браслаўшчыне / К. Сергіевіч // Браслаўская звязда. – 2007. – 5 мая. – С. 5.

10. Шыдлоўскі, К. Мы можам ганарыцца сваёй мінуўшчынай / К. Шыдлоўскі // Браслаўская звязда. – 2004. – 4 верас. – С. 4.