Телеком-экспресс, газета, Аршанскі раён. г. Орша.
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 17.01.2019 15:04
Назва выдання | Телеком-экспресс |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка |
масава-палітычная
|
Мова | руская |
Перыядычнасць выхаду | штотыдзень: чацвер |
Галоўны рэдактар | Капылоў Георгій Валянцінавіч |
Адрас рэдакцыі | 211391 Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вул. Энгельса, 4 |
Афіцыйны сайт | http://express.skif.by/ |
Гарадская газета «Телеком-экспресс» выдаецца ў Оршы з 23 мая 1994 года. За апошні час газета кардынальна змяніла свой фармат і дызайн. Калі першапачаткова яна выходзіла на чатырох чорна-белых палосах і прызначалася выключна для вольнага часу, то «Телеком-экспресс» сёння – гэта масава-палітычная, даведачная, для вольнага часу, літаратурна-мастацкая газета (тэматыка была змененая ў чэрвені 2007 года, з гэтага ж часу газета стала друкавацца ў Віцебскай абласной друкарні). Газета выходзіць штотыдзень па чацвяргах на 32 старонках фармату А-3 (8 з іх поўнакаляровых) на рускай і беларускай мовах. Прыкладны наклад – 10 000 асобнікаў.
Газета «Телеком-экспресс» тройчы станавілася лаўрэатам «Залатой літары» – у 2009 годзе яна была ўдастоена гэтай узнагароды ў намінацыі «Лепшая гарадская газета», а ў 2010-м і 2012 гадах – у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».