Новополоцк сегодня, газета, Полацкі раён. г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 10.10.2018 12:23
- Адноўлена 17.01.2019 15:06
Назва выдання | Новополоцк сегодня |
Тып СМІ |
газета
|
Тэматыка |
газета г. Наваполацка
|
Мова |
руская
|
Перыядычнасць выхаду | 2 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Раманоўскі Мікалай Раманавіч |
Адрас рэдакцыі | 211447, г. Наваполацк, ул. Калініна, д. 5 |
Афіцыйны сайт |
У пачатку красавіка 1992 г. Наваполацкім гарадскім Саветам дэпутатаў была заснавана «Новая газета». 3 першых дзён яна знаходзіцца на вастрыні сучасных падзей, усебакова і аб'ектыўна асвятляе шырокую панараму жыцця горада, вобласці і рэспублікі.
На этапе станаўлення на медыя-рынку горада «Новую газету» узначальваў Павел Бурдыка. Пасля яе рэдактарамі працавалі Уладзімір Рыбакоў і Галіна Ігнаценкава. З 2009 па 2014 г. на пасадзе галоўнага рэдактара «Новай газеты» працаваў Аляксандар Папко. З лютага 2014 г. па сакавік 2015 г.– Галіна Фаміна.
З'яўляючыся найбольш масавым выданнем у Наваполацку, газета займае дастойнае месца ў інтэлектуальным жыцці горада, заваявала сваю чытацкую аўдыторыю.
Значны ўклад уносіць «Новая газета» ў асвятленне сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця горада, прапаганду духоўных і маральных каштоўнасцей. Газета пашырае тэматыку публікацый, шукае новыя формы падачы матэрыялаў, не ўхіляецца ад вострых жыццёвых праблем.
З чэрвеня 2014 г. «Новая газета» выходзіць пад назвай «Новополоцк сегодня».
Гэта выданне – самае чытаемае ў Наваполацку. На яе старонках знаходзяць адлюстраванне ўсе найважнейшыя падзеі ў жыцці краіны, вобласці і горада. Газета неаднаразова выходзіла пераможцам у рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах па рознай тэматыцы.
Галоўны рэдактар – Раманоўскі Мікалай Раманавіч.
Адрас рэдакцыі: 211447, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Калініна, 5.
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .