Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дняпроўская праўда, газета. Дубровенскі раён. г. Дуброўна

 
Назва выдання Дняпроўская праўда
Тып СМІ
газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова
беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду 2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Шурпакова Святлана Сямёнаўна
Адрас рэдакцыі 211040, Віцебская вобласць, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 6
Афіцыйны сайт

 

Dnyaprowskaya-prawda


Летам 1924 года II сесія ЦВК БССР ліквідавала паветы і воласці, стварыўшы акругі і раёны. Па новаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу Дуброўна становіцца горадам, цэнтрам Дубровенскага раёна Аршанскай акругі. Гэты факт адыграў значную ролю ў далейшым развіцці гарадка на Дняпры. З'явіліся больш спрыяльныя ўмовы для аднаўлення і развіцця разбуранай вайной гаспадаркі, расла занятасць насельніцтва, прыкметна павышаўся жыццёвы ўзровень.

У сувязі з гэтымі падзеямі ў шэрагу раёнаў ствараліся раённыя друкаваныя газеты.

У плане работы бюро Дубровенскага РК КП (б)Б на кастрычнік – лістапад 1930 года было запісана пытанне «Аб райгазеце». Яно было разгледжана на пясяджэнні бюро райкама 30 кастрычніка 1930 года пад фармулёўкай «Аб ходзе работы па арганізацыі раённай газеты».

I ўжо рашэннем таго ж бюро райкама ад 26 лістапада 1930 года загадчыкам рэдакцыі раённай газеты зацверджаны Маслоўскі. Дубровенская раённая газета пад назвай «За сацыялістычнае будаўніцтва» стала выходзіць з 5 сакавіка 1931 года.

Выпуск газеты на Дубровеншчыне суправаджаўся некаторымі цяжкасцямі з-за адсутнасці сваёй друкарні. Першыя нумары прыйшлося друкаваць у Мінску, а потым – у Аршанскай гарадской друкарні. Таму ў першыя гады яна выходзіла нерэгулярна, з вялікімі перабоямі.

Атрымаўшы друкарскую машыну, рэдакцыя размясцілася ў старым драўляным будынку па вуліцы Бярозкаўскай. З-за адсутнасці электраэнергіі машыну прыводзілі ў рух уручную па чарзе. Першымі друкарамі на Дубровеншчыне былі Шэпа Гершавіч Пішчыкер і Ерухім Саламонавіч Гадлін. Выходзіла газета на беларускай і яўрэйскай мовах адзін раз у пяць дзён. Падпісчыкаў тады яшчэ не было. Газета некаторы час дастаўлялася ў гаспадаркі, на прамысловыя прадпрыемствы і ў розныя ўстановы бясплатна.

З 16 студзеня 1960 года газета стала называцца «За камунізм».

У снежні 1960 года ў выніку змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Дубровенскі раён далучылі да Аршанскага. Спыніла сваё існаванне раённая газета «За камунізм».

У студзені 1965 года Дубровенскі раён быў адноўлены. Вярнуліся ў Дуброўна рэдакцыя газеты і друкарня. 3 гэтага часу яна пачала называцца «Дняпроўская праўда».

Першы нумар пасля 3-гадовага перапынку выйшаў у пачатку красавіка 1965 года.

Зараз дубровенская раённая грамадска-палітычная газета «Дняпроўская праўда» выходзіць на беларускай мове два разы на тыдзень. Яе заснавальнікі – Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт, Дубровенскі раённы Савет дэпутатаў.

Газета – неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх і абласных конкурсаў на лепшае асвятленне ў СМІ тэм па ўдасканаленні работы аграпрамысловага комплексу, здаровага ладу жыцця, ролі жанчыны ў сучасным свеце, на лепшую публікацыю матэрыялаў на экалагічную і патрыятычную тэматыку, асвятленне праблем моладзі, пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Галоўны рэдактар – Шурпакова Святлана Сямёнаўна.

Адрас рэдакцыі: 211040, Віцебская вобласць, г. Дуброўна, вуліца Камсамольская, 6.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. 9 тысяч сустрэч з вамі, сябры! // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 15 верас. – С. 1.

2. Дзікарава, А. Літаратурныя сустрэчы / А. Дзікарава // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 13 крас. – С. 2.

3. «Дняпроўская праўда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 14–15.

4. Дудараў, Л. З раёнкай праз усё жыццё / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2012. – 3 кастр. – С. 3.

5. Кулакоў, Ф. «...И душу греющие строчки» / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 31 сак. – С. 1, 3.

6. Кулакоў, Ф. На вірлівай плыні падзей і часу / Ф. Кулакоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 4 сак. – С. 2.

7. Лебедева, О. «Дняпроўскай праўдзе» – 85! / О. Лебедева // Витебские вести. – 2016. – 3 марта. – С. 23.

8. Лебяда, Т. Даражэй за ўсё – давер / Т. Лебяда // Віцебскі рабочы. – 2001. – 15 сак. – С. 2.

9. Сіманькоў, М. Селькораўскі шлях / М. Сіманькоў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2001. – 3 сак. – С. 3.

10. Чапялова, Л. Душы прыгожыя парывы, або Шклянка мёду ад ангіны / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2002. – 29 мая. – С. 2–3.

11. Чапялова, Л. Палымяны летапісец раёна / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 4 сак. – С. 1.