Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзвінская праўда, газета, Верхнядзвінскі раён. г. Верхнядзвінск.

 

Назва выдання Дзвінская праўда
Тып СМІ газета
Тэматыка грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень: аўторак, пятніца
Галоўны рэдактар Пакульневіч Яніна Станіславаўна
Адрас рэдакцыі 211631 Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вул. Міра, 6
Афіцыйны сайт http://www.d-p.by/

 

dvinskaja-pravda


 

Першы нумар «раёнкі» выйшаў 20 лістапада 1931 года. Тады яна называлася «Звязда на рубяжы». Невялікая па фармаце, сціплая па знешнім выглядзе, небагатая фотаздымкамі, але рашучая ў сваім творчым пошуку, яна была ў цэнтры падзей дзвінскага памежжа.

У 1940 годзе газета перайменавана ў «Патрыёт Радзімы». У ваенны час выйшла толькі два нумары газеты – журналісты змагаліся не пяром, а са зброяй у руках на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

З 1947 па 1954 гг. газету ўзначальваў былы афіцэр-артылерыст, настаўнік гісторыі Р. Я. Рыц.

У 1963 годзе «раёнка» набыла сённяшнюю назву «Дзвінская праўда», з ёй прыйшло і новае гучанне: свабоднае, смелае, жыццесцвярджальнае. Газета ішла і ідзе ў нагу з хуткаплынным часам, набывае вопыт і майстэрства.

Рэдактарамі ў розныя часы былі У. І. Якубец-Якубчык, Р. Я. Рыц, Л. І. Каміцкі, У. І. Белавусаў, з 1980 года М. П. Арлоў.

Творчае станаўленне ў «раёнцы» прайшлі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Ф. Быкоўскі, А. Купцоў, А. Осіпаў, І. Касач. Прыкметны след у гісторыі газеты пакінулі І. Блахін, В. Іваноў, І. Сцяпанаў, В. Зелянкевіч, А. Паршута, М. Гінзбург, У. Станкевіч, А. Бядунька, П. Кавалеўскі, У. Антуськаў, Г. Зотаў, Д. Жук, А. Войтаў, У. Раманоўскі, Г. Шаршнёў, Э. Зубрыцкі, У. Філімонаў, А. Бубала.

Сёння газета – сучаснае камп'ютэрызаванае выданне, тыраж – 3,5 тыс. экз. З'яўляецца лідэрам падпіскі ў раёне.

Галоўны рэдактар – Пакульневіч Яніна Станіславаўна.

Адрас рэдакцыі: 211620, Віцебская вобласць, г. Верхнядзвінск, вуліца Міра, 6.

Е-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.


ЛІТАРАТУРА

1. Аб чым пісала газета... // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 24 лістап. – С. 2.

2. Двинская, С. Диплом республиканского конкурса «Золотая литера» – у верхнедвинского журналиста / С. Двинская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 23 мая. – С. 3.

3. «Дзвінская праўда» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 12–13.

4. З юбілеем, калегі! // Віцебскі рабочы. – 2001. – 29 лістап. – С. 1.

5. Літаратурнае аб'яднанне «Дзвінскія заранкі» // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 328–329.

6. Мэта – служэнне людзям // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2001. – 7 снеж. – С. 2.

7. На пульсе жыцця // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 13 мая. – С. 1.

8. Пакульневіч, Я. Ад узросту толькі маладзеем / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2006. – 24 лістап. – С. 1–2.

9. Ствараць газету, якая патрэбна людзям // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 3 лістап. – С. 1–2.