Пастаўскі край, газета. г. Паставы, Пастаўскі раён
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 12.01.2023 15:23
Назва выдання | Пастаўскі край |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | газета раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
2 разы на тыдзень: серада і субота |
Галоўны рэдактар | Зелянкевіч Людміла Чаславаўна |
Адрас рэдакцыі | 211875, Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вул. Ленінская, 42 |
Афіцыйны сайт | http://www.postawy.by/ |
У канцы верасня 1939 г. на Пастаўшчыне, якая толькі стала часткай адзінай Беларусі, была створана мясцовая газета «Новы шлях». Яе ўзначаліў А. Шафараў. Невялікі калектыў з трох чалавек да ўтварэння 15 студзеня 1940 г. выпусціў 40 нумароў двухпалоснай газеты. Раёнка расказвала аб пераўтварэннях, што адбываліся ў горадзе і на вёсцы, заклікала насельніцтва актыўна змагацца за пабудову новага грамадства, крытыкавала тых, хто не ішоў у нагу з часам.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і фашысты акупіравалі раён, «Новы шлях» прыпыніў сваё існаванне. Але ў лістападзе 1943 г. на базе штаба партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў у свет першы нумар газеты «За победу» – орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях» і разам з усімі жыхарамі раёна змагалася за аднаўленне народнай гаспадаркі. 3 красавіка 1962 г. газета выходзіла пад назвай «Звязда», з 1991 – «Пастаўскі край».
У розныя гады выданне рэдагавалі: Шафараў Аляксандр Іванавіч (з верасня 1939 да пачатку Вялікай Айчыннай вайны); Раманаў Якаў Сямёнавіч (з кастрычніка 1944 г. па ліпень 1945 г.); Лявонаў Валянцін Іванавіч (са студзеня 1947 г. па жнівень 1948 г.); Агрызка Іосіф Браніслававіч (з лістапада 1948 г. па лістапад 1950 г.); Асяненка Тамара Ільінічна (са снежня 1950 г. па сакавік 1953 г.); Станішэўскі Фелікс Казіміравіч (з красавіка 1953 г. па студзень 1954 г.); Асяненка Тамара Ільінічна (са жніўня 1954 г. па жнівень 1956 г.); Мандрык Іван Адамавіч (з 1956 г. па верасень 1959 г.); Магелявец Васіль Уладзіміравіч (з верасня 1959 г. па жнівень 1961 г.); Дзядзёнак Павел Парамонавіч (са жніўня 1961 г. па май 1972 г.); Маразюк Мікалай Іванавіч (з ліпеня 1972 г. па верасень 1989 г.); Курыловіч Пётр Пятровіч (з кастрычніка 1989 г. па студзень 1999 г.); Касаткіна Фаіна Альфонсаўна (з лютага 1999 г. па жнівень 2017 г.); Зелянкевіч Людміла Чаславаўна (са жніўня 2017 г. і да сённяшняга часу).
У 1991 г. газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». Спачатку, як і раней, тры разы на тыдзень – у аўторак, чацвер і суботу аб'ёмам чатыры паласы. З № 25 за 26 лютага 1991 г. – у аўторак і пятніцу на чатырох старонках. З № 64 за 15 жніўня 1992 г. газета пачала выходзіць на чатырох старонках у сераду і суботу. З 2001 г. аб'ём выдання – 4 (па серадах) і 6 (па суботах) старонак, з 2004 г. – 4 і 8, з 2005 г. – 6 і 8. З 7 сакавіка 2006 г. газета пачала выходзіць двухкаляровай. У 2006 г. (№ 119–120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. У 2007 г. паўнакаляровыя нумары былі падрыхтаваны да свята 8 сакавіка і X Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Газета мела аб'ём 8 і 10 старонак, а з 2009 г. – 8 і 12 старонак.
Друкавалася ў Пастаўскай узбуйненай друкарні. У верасні 1998 г. (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп'ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. З чэрвеня 2014 г. перайшла на паўнакаляровы друк.
Самы высокі тыраж – 11 899 экземпляраў – мела ў 1990 г.
З 2009 г. газету можна чытаць у інтэрнэце.
Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, станавілася лаўрэатам абласнога творчага конкурсу сярод друкаваных СМІ імя Ф. Скарыны, неаднаразовым пераможцам абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.
Галоўны рэдактар – Зелянкевіч Людміла Чаславаўна.
Адрас рэдакцыі: 211875, Віцебская вобласць, г. Паставы, вул. Ленінская, 42.
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. З юбілеем, газета! // Пастаўскі край. – 1999. – 29 верас. – С. 4.
2. Курыловіч, П. «Раёнка» святкавала юбілей / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2004. – 3 лістап. – С. 1–2.
3. Курыловіч, П. Свята газеты, роднага слова, журналістаў і чытачоў / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2009. – 14 кастр. – С. 1–2.
4. Курыловіч, П. Упершыню – на Міжнароднай выстаўцы / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2010. – 15 мая. – С. 2.
5. «Пастаўскі край» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. – С. 18–19.
6. Пашкевіч, Т. Раёнка святкавала 75-годдзе / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2014. – 15 нояб. – С. 11.
7. Раёнка паведамляе // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 469–477.
8. 70 [гадоў з дня выхаду першага нумара газеты «Пастаўскі край»] // Пастаўскі край. – 2009. – 30 верас. – С. 1–8.
СПАСЫЛКІ