Аршанская газета, Аршанскі раён. г. Орша
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 14.03.2019 09:48
Назва выдання | Аршанская газета |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
3 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Турок Настасся Аляксандраўна |
Адрас рэдакцыі | 211030, Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Аляксандра Герцэна, 4а. |
Афіцыйны сайт | http://www.orshanka.by/ |
Самая старэйшая ў раёне – «Аршанская газета», у 2007 годзе адзначыла сваё 90-годдзе. За гады свайго існавання газета некалькі разоў мяняла сваю назву.
Пачынала яна як «Известия рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района». Першы нумар газеты выйшаў 14 мая 1917 года. Газета выдавалася неперыядычна, прыкладна 1 нумар у 10 дзён на 4 палосах малога фармату. У лютым 1918 года ў сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў да Оршы выхад газеты на кароткі час спыніўся. У сакавіку «Известия» былі адноўлены, але выходзіла яна нерэгулярна.
3 кастрычніка 1918 года замест «Известий» пачынае выдавацца новая газета «Набат» – орган выканаўчага камітэта Савета рабочых, сялянскіх, бядняцкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Аршанскага павета (уезда), якая выходзіла на 4 палосах малога фармату з перыядычнасцю выхаду штодзённа, акрамя нядзелі.
3 1 мая 1921 года ў сувязі з заканчэннем грамадзянскай вайны выданне «Набата» спыняецца. 3 гэтага дня пачынае выходзіць газета «Известия» – «Орган Оршанского исполкома». Перыядычнасць выхаду – 3 разы на тыдні (у сераду, пятніцу, нядзелю) 2-палосным малым фарматам і накладам на 3500 асобнікаў. У сувязі з уваходжаннем Аршанскага павета ў састаў Смаленскай губерні Расійскай Федэрацыі з 1933 года выданне «Известий» спыняецца.
У 1924 годзе Орша вяртаецца ў састаў БССР. Вырашана распачаць выданне новай мясцовай газеты. 26 верасня 1925 года выйшаў пробны, так званы «нулявы нумар» газеты «Камуністычны шлях» – орган Аршанскага акруговага камітэта КП(б)Б і Савета прафесіянальных саюзаў. Газета спачатку выдавалася на рускай і беларускай мовах, але паступова перайшла толькі на беларускую. Фармат – 4 паласы на аркушах вялікага памеру, перыядычнасць выхаду – 2 разы на тыдні (у чацвер і нядзелю), наклад 3500 асобнікаў.
У кастрычніку 1930 года па невядомых прычынах выхад «Камуністычнага шляху» спыняецца. 3 другой паловы кастрычніка пачынае выходзіць новая газета «Змычка» – орган Аршанскага РККП(б)Б, РВК і РПС. Фармат – 4 паласы на вялікіх аркушах, перыядычнасць выхаду – 3 разы ў 10 дзён.
У сакавіку 1931 года газета «Змычка» была перайменавана ў «Ленінскі прызыў» – у далейшым орган Аршанскіх гаркама і райкама КПБ, гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў, назва якой існавала 60 год. У 1992 годзе «Ленінскі прызыў» стаў «Аршанскай газетай».
У «Аршанскай газеты» багатая гісторыя і добрыя традыцыі. У ёй узгадавана не адно пакаленне журналістаў, якія І цяпер працуюць у рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях. Тут, у Оршы, пачыналі свой жыццёвы і творчы шлях такія вядомыя беларускія пісьменнікі як У. Корбан, У. Караткевіч, Я. Васілёнак, А. Міронаў, М. Садковіч, А. Стаховіч, Я. Сіпакоў, Л. Калодзежны і іншыя.
У сваёй гісторыі журналісцкі калектыў «Аршанскай газеты» па прыкладу папярэднікаў часта браў на сябе і ролю першапраходца на Беларусі сярод рэгіянальных выданняў у творчым паказе няпростых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, вобласці, раёна, сяла.
Аператыўная і аб'ектыўная інфармацыя, актуальныя аналітычныя матэрыялы, «прамыя лініі», апытанні чытачоў дазваляюць «Аршанскай газеце» мець зваротную сувязь, улічваць запатрабаванні і пажаданні чытачоў.
Галоўны рэдактар – Турок Настасся Аляксандраўна.
Адрас рэдакцыі: 211030, Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Аляксандра Герцэна, 4а.
Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 8.
2. Аршанская газета // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышленак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. – С. 8.
3. Аршанскай газеце – 95 // Аршанская газета. – 2012. – 30 чэрв. – С. 6.
4. На острие пера // Аршанская газета. – 2012. – 5 студз. – С. 3.
5. Наша гісторыя: Аршанскай газеце – 85 // Аршанская газета. – 2001. – 6 снеж. – С. 1–2.
6. Николайчук, А. Про себя... любимых / А. Николайчук // Аршанская газета. – 2001. – 5 мая. – С. 1–2.