Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жыццё Прыдзвіння, газета. г. Віцебск, Віцебскі раён

 

Назва выдання Жыццё Прыдзвіння
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Дзіканава Таццяна Мікалаеўна
Адрас рэдакцыі 211040, Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Гогаля, 17
Афіцыйны сайт http://www.pridvinje.by/kontakty/

 

pridvinije


Першы нумар Віцебскай раённай газеты выйшаў 11 ліпеня 1938 года пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

У час нямецка-фашысцкай акупацыі газета з'яўлялася органам Віцебскага падпольнага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Вядомы два нумары ад 3 красавіка і 5 мая 1943 года на рускай мове пад назвай «За Родину».

У верасні–лістападзе 1942 года газета выдавалася пад назвай «Колхозная правда» (рэдактар – Я. Качан).

Пасля вызвалення раёна раённая газета выходзіла пад даваеннай назвай на дзвюх палосах. 3 1962 года перайменавана ў «Ленінскую праўду», а з 1994 года – у «Жыццё Прыдзвіння» – орган Віцебскага раённага выканаўчага камітэта і Віцебскага раённага Савета дэпутатаў.

У розны час яе рэдактарамі былі М. Спатакай, М. Антоненка, П. Дзергачоў, А. Расамаха, Я. Трыгорлаў, М. Кахно.

Зараз галоўным рэдактарам газеты «Жыццё Прыдзвіння» з'яўляецца Таццяна Мікалаеўна Дзіканава.

Адрас рэдакцыі: 210603, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. Віцебск, вул. Гогаля, 17.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Газеце «Жыцце Прыдзвiння» – 60! // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 1998. – 10 лiп. – С. 1–4.

2. «Жыццё Прыдзвіння» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск, 2003. – С. 24.

3. Кахно, М. У раёнцы – увесь раён / М. Кахно // Жыццё Прыдзвіння (Вiцебск). – 1998. – 10 ліп. – С. 1.

4. Камлёва, Н. Новые горизонты «Жыцця» / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2018. – 10 июля. – С. 4.

5. Это наша с тобой биография // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 26 ліп. – С. 2–3.