Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі веснік, газета. Полацкі раён, г. Полацк

 

Назва выдання Полацкі веснік
Тып СМІ
газета
Тэматыка Полацкая аб'яднаная гарадская і раённая газета
Мова
руская, беларуская
Перыядычнасць выхаду 2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Чаркоўская Святлана Генадзьеўна
Адрас рэдакцыі 211400, Віцебская вобласць, г. Полацк, вул. Талстога, 6
Афіцыйны сайт http://www.pvestnik.by/

 

1

 

Сваё існаванне полацкая газета пачала на хвалі Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі. Першы нумар «Рэвалюцыйнага голаса» выйшаў 17 красавіка 1917 года. Заснавальнікам газеты быў Полацкі Савет рабочых дэпутатаў.

На пасяджэнні гарадской думы быў утвораны «гарадскі грамадскі камітэт». Ён стаў кіруючым органам новай буржуазнай улады. Такім чынам, у Полацку ўзнікла двоеўладдзе. Праўда, такое становішча захоўвалася нядоўга. У жніўні ўладу захапіла буржуазія. Пачаліся масавыя арышты бальшавікоў. У гэты час была закрыта і газета «Рэвалюцыйны голас».

З канца лістапада 1917 года армейская і гарадская партыйная арганізацыі, армейскі камітэт і Полацкі Савет дэпутатаў наладзілі сумесную працу. Звесткі пра іх дзейнасць друкавала газета «Известия Вонно-революционного комитета III Армии».

26 снежня 1917 года быў расфарміраваны ВРК. Замест яго быў створаны прэзідыум Выканаўчага бюро армейскага Савета. Газета ўжо выйшла пад новай назвай – «Известия армейского Совета солдатских депутатов III Армии».

У канцы снежня адбылося аб'яднанне Савета рабочых салдатскіх дэпутатаў з Саветам сялянскіх дэпутатаў. Друкаваным органам аб'яднанага Савета стала былая газета «Известия армейского Совета солдатских депутатов III Армии», першы нумар якой выйшаў 1 студзеня 1918 года пад назвай «Известия Армейского совета солдатских депутатов III Армии, Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». Так, паступова, мясцовыя газеты склалі адзінае выданне.

Ішла Першая сусветная вайна, і ў выніку наступальных аперацый на ўсходнім напрамку 25 лютага 1918 года ў горад увашлі немцы. Дзевяць месяцаў Полацк знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Зразумела, што, не паспеўшы ўстойліва стаць на ногі, полацкая газета прыпыніла свой выпуск. І толькі пасля вызвалення горада, у лістападзе 1918 года, з новай сілай пачаў гучаць голас полацкай перадавіцы. Першы нумар полацкай «Красной газеты» чытачы трымалі ў руках ужо 22 лістапада, на другі дзень пасля вызвалення горада.

З 24 нумара газета стала выходзіць пад назвай – «Известия Полоцкого уездного совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов». Толькі пажыць мірна палачанам зноў прыйшлося нядоўга. На змену нямецкім акупантам прыйшлі белапалякі. Зразумела, што выпуск перыядычнага выдання ўжо спыняць было нельга. Таму рэдакцыя полацкай газеты разам з неабходным абсталяваннем была эвакуіравана на станцыю Дрэтунь. І пад новай назвай – «Октябрьское эхо» – пачала выходзіць з восені 1919 года.

Пасля вызвалення горада газета пад той жа назвай працягнула сваё выданне. Своечасова і зразумела яна тлумачыла рабочым і сялянам складанасць становішча, актыўна заклікала да пабудовы новага жыцця. Перыядычнасць выдання была 3 разы на тыдзень. Выходзіла яна на рускай мове, на адным аркушы, у полацкай друкарні.

У 1922 годзе полацкая газета бярэ сабе новую назву. Першы нумар «Красного знамени» выйшаў, прыкладна, 18 студзеня. Новае выданне вельмі адрознівалася ад папярэдняга. Газета выходзіла невялікімі тыражамі – каля 500 экземпляраў.

З 16 верасня 1924 года газета пачала выходзіць пад назвай «Полоцкий пахарь» як орган Полацкай акругі, утвораны 17 ліпеня 1924 года.

З 2 лютага 1926 года газета атрымала новую назву «Чырвоная Полаччына». Яна друкавалася на беларускай мове чатырохпалосным фарматам. Яна стала творчай калыскай, сапраўдным універсітэтам для цэлай кагорты знакамітых дзеячаў нашай культуры і літаратуры. Тут працавалі Пятрусь Броўка, Эдуард Самуйлёнак, Тарас Хадкевіч. У «Чырвонай Полаччыне» друкавалі свае творы Янка Скрыган, Андрэй Александровіч, Анатоль Астрэйка, Алесь Звонак і многія іншыя літаратары.

У чэрвені 1935 года нанава была створана Полацкая акруга. Акруговай газетай стала пераемніца «Чырвонай Полаччыны» – «Бальшавік Полаччыны». Першы нумар пад такой назвай выйшаў 1 студзеня 1936 года.

А ў лютым 1938 года акруга была скасавана, з'явіўся Полацкі раён, які ўвайшоў у склад Полацкай вобласці БССР. І зноў – новая назва, на гэты раз, на больш доўгі перыяд. Першы нумар «Большэвіцкага шляху», органа Полацкага РК КП(б)Б і райсавета, выйшаў 4 красавіка 1938 года. Але ўсё, так старана створанае напружанай працай палачан да 1941 года, было разбурана ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У пасляваенныя гады знаёміць з навінамі па вобласці і краіне павінна была газета, якая атрымала гучную назву – «Большэвіцкі сцяг». Выданне Полацкага абкама КП(б)Б і абласнога савета працоўных дэпутатаў пачало выходзіць з восені 1944 года.

У лістападзе 1952 года абласная газета стала называцца «Сцяг камунізма». А ў 1956 годзе прымаецца яшчэ адно рашэнне аб выданні адзінай газеты для горада і раёна. Гэтай газетай стаў «Сцяг камунізму». Пад такой назвай газета выходзіла да 1991 года.

З новым 1991 годам Полаччыну віншавала аб'яднаная газета «Полацкі веснік».