Родныя вытокі, Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 08.08.2019 12:23
- Адноўлена 08.08.2019 15:45
Назва выдання | Родныя вытокі |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная масава-палітычная |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць выхаду |
2 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Варанковіч Аляксандр Дзям'янавіч |
Адрас рэдакцыі | 211720, Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Ленінская, 2 |
Афіцыйны сайт | http://www.dokshitsy.by/ |
Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі прадстаўлены ўстановай «Рэдакцыя газеты «Родныя вытокі» і праграма радыёвяшчання Докшыцкага раёна».
Гісторыя ж друкаванага слова на Докшыччыне звязана з выданнем газеты «Калгасны змагар». Гэта быў орган Бягомльскага раённага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (надалей РК КП(б)Б) і Бягомльскага раённага савета дэпутатаў працоўных. Першы нумар яе выйшаў 1 снежня 1930 года. Да канца года паспела выйсці яшчэ два нумары. У 1931 г. газета выходзіла раз на дэкаду (37 нумароў за год). І надалей частата выхаду газеты павялічваецца: у 1932 годзе ўдвая (72 нумары), а ў перыяд з 1933 па 1937 гг. за год з'яўлялася па 130–135 нумароў. У гэты час тыраж раёнкі дасягаў 3,7 тысяч экзэмпляраў. У 1938 годзе пад назвай «Калгасны змагар» апошні нумар выйшаў 8 чэрвеня, пасля чаго газета змяніла назву на «Савецкі патрыёт». Нумарацыя пачалася зноў з № 1, і да канца года выйшла яшчэ 62 нумары. У 1939–1941 гг. газета прыходзіла да чытача 2 разы на тыдзень. Апошні раз перад фашысцкай акупацыяй выйшаў з друку № 53 ад 29 чэрвеня 1941 года. Выданне было адноўлена ў Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоне 23 лютага 1943 года, як органа Бягомльскага падпольнага РК КП(б)Б і (па 17.05.1944) партызанскай брыгады. У 1945–1956 гг. газета прыходзіла да чытачоў 2 разы на тыдзень, у далейшым – 3 разы на тыдзень. Выданне газеты спынілася 17 студзеня 1960 года ў сувязі са скасаваннем Бягомльскага раёна.
Докшыцкая раённая газета заснавана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У лістападзе 1943 года ў свет выйшаў першы нумар штодэкаднай газеты «Партизанская правда» органа Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б. Газета выдавалася на рускай мове.
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у снежні 1944 г. пачалося выданне газеты «Ленінская праўда» органа Докшыцкага РК КП(б)Б і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных. У 1945 г. выйшла 44 нумары. Паколькі Докшыцы былі цалкам разбураныя, да 1946 года рэдакцыя газеты знаходзілася на станцыі Параф'янава. У 1962 годзе выданне газеты было спынены ў сувязі з ліквідацыяй Докшыцкага раёна.
Праз тры гады, вясной 1965 года, калі быў зноў утвораны Докшыцкі раён, было ўзноўлена і выданне газеты. Называлася яна «Ленінская трыбуна» і 1 красавіка выйшаў з друку першы яе нумар. Змены ў 1991 годзе ў грамадска-палітычным жыцці краіны змянілі і назву раёнкі. Газета стала называцца «Родныя вытокі», ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам, у якім вызначана асноўная задача газеты, – асвятленне сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця раёна. Яе заснавальнікамі выступілі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.
Докшыцкая раёнка заўсёды была свайго роду візітнай карткай раёна – журналісты ўсебакова асвятлялі жыццё, стваральную працу калектываў, усяго насельніцтва ў пасляваенныя гады, у перыяды ўмацавання эканомікі народнай гаспадаркі. Няпростыя, а часам і надзвычай складаныя задачы даводзілася і даводзіцца вырашаць журналістам, тэхнічным работнікам «Родных вытокаў» у 90-я і першыя гады новага тысячагоддзя. Працуючы над выпускам газеты, яны адначасова асвоілі новыя тэхналогіі набору і вёрсткі – светланабор і настольную выдавецкую сістэму. Раённая газета, распавядаючы пра жыццё роднага краю тысячам сваіх чытачоў, умацоўвае ў іх сэрцах любоў да малой радзімы. У цяперашні час журналісты імкнуцца пашырыць інфармацыйныя магчымасці газеты, па-новаму, ярка і выразна, падаваць фотаілюстрацыю, уводзяць новыя рубрыкі, застаўкі, іншыя навацыі.
Газету у розныя гады рэдагавалі Бася Шапіра, Міхаіл Марціновіч, Іван Стагураў, Уладзімір Жукоўскі, Валянцін Лявонаў, Мікалай Гуйдо, Іван Лазука, Мікалай Аўтух, Алена Яновіч, Людміла Гільніч. Зараз яе ўзначальвае Аляксандр Дзям'янавіч Варанковіч. У ёй працавалі журналісты Аляксандр Гапанёнак, Анатоль Пяганаў, Антон Кур'яновіч, Расціслаў Любачка, Яўген Лукашэвіч, Генадзь Шустоўскі, Вікенцій Карповіч, Мікалай Аўтух, Ганна Жоўтка, Тамара Альшэўская, Людміла Салянка, Вераніка Пашэвіч, Марыя Лук'яненка, фотакарэспандэнты Васіль Кажамячонак, Мікалай Козел, сакратар-машыністка Казіміра Шустоўская, карэктар Людміла Шкелка, аператар вёрсткі Людміла Малевіч, наборшчыкі Алена Несцяровіч, Ніна Азямблоўская, Таццяна Гапанёнак, Валянціна Роўба, Таццяна і Васіль Крыкуны, Ніна Модаль, вадзіцель Васіль Гушчык і іншыя.
Працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, сённяшні калектыў рэдакцыі, у якім працуюць як вопытныя, так і маладыя журналісты, робіць усё магчымае, каб адпавядаць патрабаванням, якія ўскладаюцца ўрадам на дзяржаўныя сродкі інфармацыі, не страціць імідж раённай газеты, яе папулярнасць сярод чытачоў.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Д. Прыход у журналістыку – самая шчаслівая падзея ў яе жыцці / Т. Д. Альшэўская ; гутарыла Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 4 мая. – С. 1, 5.
2. Альшэўская, Т. Раён вачамі «раёнкі» / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 27 лют. – С. 2.
3. Альшэўская, Т. «Тяжела и неказиста жизнь простого журналиста...» / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008.– 3 снеж. – С. 3.
4. Альшэўская, Т. У журналістыцы выпадковых людзей не бывае / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 2 мая. – С. 1.
5. Альшэўская, Т. Юбілей завяршыўся – праца працягваецца / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 19 снеж. – С. 1, 3.
6. Берникович, Д. В объективе – реальная жизнь / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 16 янв. – С. 6.
7. Берникович, Д. История одного камня / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 9 нояб. – С. 23.
8. Бяляўская, Н. 20 лепшых год аддадзена газеце / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 9 кастр. – С. 2, 5.
9. Гільніч, Л. Сплаў вопыту, творчасці і маладосці / Л. Гільніч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 29 лістап. – С. 1–2.
10. Жоўтка, А. Журналіст з шырокім кругаглядам / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 26 кастр. – С. 2.
11. Жоўтка, А. Строгі і прынцыповы / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 25 верас. – С. 2.
12. Захараў, А. Слова і валун / А. Захараў // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 25 лістап. – С. 4.
13. Камінскі, І. Год выдання раённай газеты – 1943 / І. Камінскі // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2005. – 24 снеж. – С. 1.
14. Карповіч, В. В. Яго ўсё жыццё вабіла слова / В. В. Карповіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 3 мая. – С. 6.
15. Карповіч, В. В. Як выпускаюцца «Родныя вытокі» / В. В. Карповіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1993. – 6 лістап. – С. 4.
16. Клепікаў, І. Б. Друкаванае слова на Докшыччыне / І. Б. Клепікаў // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск, 2004. – С. 594–595.
17. Лазука, І. «Раёнка» мяняе назву / І. Лазука // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1991. – 1 лістап. – С. 1.
18. Навіцкая, Н. «Родныя вытокі» – лаўрэат «Залатой Літары» / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 5 мая. – С. 1.
19. Нам – 55! // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 15 мая. – С. 1.
20. Наталля Сташэвіч – лаўрэат літаратурнай прэміі // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 28 лістап. – С. 5.
21. Родныя вытокі // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск, 2009. – С. 137–140.
22. Сауліч, У. Такі ён – Вікенцій Карповіч / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2000. – 22 крас. – С. 2.
23. Скараход, В. Газета «Савецкі патрыёт» / В. Скараход // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1997. – 19 сак. – С. 2.
24. Скараход, В. Рэдакцыя ў блакаду / В. Скараход // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1991. – 19 ліп. – С. 3 ; 23 ліп. – С. 3 ; 26 ліп. – С. 2 ; 30 ліп. – С. 2 ; 2 жн. – С. 2 ; 6 жн. – С. 4.
25. «Родныя вытокі» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск, 2003. – С. 14–15.
26. Чувахова, Т. Журналістыка – мой трамплін / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1997. – 9 крас. – С. 3.
27. Чувахова, Т. У душы лічу сябе газетчыкам / Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1997. – 29 сак. – С. 2.