Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Голас Сенненшчыны, газета. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Назва выдання Голас Сенненшчыны
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Лазюк Аляксандр Яўгенавіч
Адрас рэдакцыі Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Чкалава, д. 4а
Афіцыйны сайт http://www.senno.by


 sennenskaja

«Голас Сенненшчыны» – адна са старэйшых газет Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці. 1 мая 1918 года ў г. Сянно выйшаў першы нумар «Вести исполкома» – выданне выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1919 годзе – «Факел», у 1930 годзе – «Камунар» (орган Сенненскага РК КП(б), РВК и райпрафсавета).

У 1935 годзе «Бальшавіцкая трыбуна». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выданне было часова прыпынена. У 1943 годзе газета аднавіла свой выхад у падполлі, у Сенненскай партызанскай брыгадзе В. С. Лявонава. Перыядычнае выданне заклікала людзей да барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, умацоўвала ў народа веру ў перамогу.

Пасля вызвалення Сенненскага раёна ад ворагаў «Бальшавіцкая трыбуна» накіроўвала на хутчэйшае аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі.

У 1952–1962 гг. – «Шлях да камунізма», з пачатку мая 1962 года – «Сцяг Ільіча» пры Талачынскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні, з сакавіка 1963 года – «Ленінская іскра» Сенненскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных.

З 1991 года – «Голас Сенненшчыны». Гэта масава-палітычнае выданне Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Перыядычнасць – 2 разы на тыдзень. Заснавальнікі: Сенненскі раённы выканаўчы камітэт і Сенненскі раённы Савет дэпутатаў.

Матэрыялы газеты прысвечаны дзейнасці раённых органаў улады, грамадскіх арганізацый, рабоце прадпрыемстваў і ўстаноў раёна (школы, бальніцы, культурныя ўстановы), людзям, якімі ганарыцца Сенненшчына, іх працоўным, спартыўным, культурным дасягненням.

З 2013 года перыядычнае выданне павялічыла свой аб'ём. Па аўторках і суботах – на 8 паласах фармату А3 на рускай і беларускай мовах. Суботні нумар выходзіць у поўнакаляровым варыянце. Сярэдні тыраж складае 3500 экзэмпляраў.

Тэматычныя старонкі карыстаюцца папулярнасцю: жаночая «Сяброўка», маладзёжная «Ветразь», экалагічная «Крынічка», краязнаўчая «Далягляды», літаратурная «Верасы», сямейная «Сямейныя чытанні». Плануецца стварыць старонку для дзяцей. На сёмай паласе суботняга нумару – «Выхадны дзень», тут заўсёды можна знайсці матэрыял для душы і па інтарэсах: красворды, рэцэпты, карысныя парады, анекдоты.

У рубрыках «Дзяжурны рэпарцёр» і «Выязная прыёмная» карэспандэнты газеты дапамагаюць насельніцтву вырашаць многія жыццёвыя пытанні.

У структуры – рэдакцыя радыёвяшчання «На прасторах Сенненшчыны».

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Чкалава, д. 4а.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .


ЛІТАРАТУРА

1. Анечкина, Е. Праздник для всего района / Е. Анечкина // Віцебскі рабочы. – 2008. – 27 мая. – С. 7.

2. Бандарэвіч, В. Ад селькора – да рэдактара / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 4 мая. – С. 4.

3. Бандарэвіч, В. Ад Ямала да Варшавы / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 12 мая. – С. 4.

4. Бандарэвіч, В. Пра што пісала «раёнка» паўстагоддзя назад / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 3 мая. – С. 4.

5. Бараноўскі, А. Друкаванае слова жыве ў вяках / А. Бараноўскі // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 29 мая. – С. 4.

6. Белов, М. Из истории газеты: ровесница и современница / М. Белов // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 2 мая. – С. 7.

7. Буракова, Т. Паэт, журналіст, шчыры чалавек / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 30 жн. – С. 4.

8. Буракова, Т. Прысвяціў жыццё друкарнай справе / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 2 мая. – С. 2.

9. Буракова, Т. Упісаў свой радок / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 31 студз. – С. 6.

10. Голас Сенненшчыны // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 20–21.

11. З юбілеем раёнка! // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 29 крас. – С. 4.

12. Іўеў, Л. Рэдактар падпольнай «раёнкі» / Л. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 4 мая. – С. 2.

13. Коханко, В. Поиски продолжаются / В. Коханко // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 ліп. – С. 5.

14. Лазюк, А. Урокі прафесіяналізму і чалавечай дабрыні / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 16 жн. – С. 4, 8.

15. Ляшук, С. 100 гадоў гучыць голас краю / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 5 мая. – С. 1.

16. Ляшук, С. Голас краю / С. Ляшук // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 5 мая. – С. 1, 5.

17. Мукамолова, Л. Журналіст. Паэт. Патрыёт / Л. Мукамолава // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 13 лют. – С. 3.

18. Стук, А. Слова, якое чакалi / А. Стук // Голас Сенненшчыны. – 1998. – 1 верас. – С. 2, 4 ; 8 верас. – С. 3–4.

19. Тулбусов, А. Здравствуй, племя молодое! / А. Тулбусов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. –10 июля. – С. XV.

20. Фоталетапіс: «Горад старадаўні – горад малады» / падрыхт. В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 29 мая. – С. 5.

21. Цапота, О. Голас Сенненшчыны / О. Цапота // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 322.

22. Яўгенаў, А. Жыццёвая плынь Аляксандра Стэльмаха / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 17 студз. – С. 5.