Веснік Глыбоччыны, газета. г. Глыбокае, Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 08.10.2019 12:23
- Адноўлена 08.10.2019 10:02
Назва выдання | Веснік Глыбоччыны |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
2 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Панкрат Андрэй Міхайлавіч |
Адрас рэдакцыі | 211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вуліца Чырвонаармейская, 2 |
Афіцыйны сайт | http://vg-gazeta.by/ |
Да рэвалюцыі ў Глыбокім дзейнічала некалькі друкарняў, выдавалася 5 газет. Калі прыйшла Савецкая ўлада, стала выдавацца газета «За свабоднае жыццё». Першы яе нумар выйшаў у свет 25 верасня 1939 года. Рэдактарам глыбоцкай раёнкі быў былы выкладчык кафедры журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Марк Зярніцкі.
Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі газета практычна не выходзіла. У маі – чэрвені 1944 года яна выдавалася падпольна, а са студзеня 1946 г. пачала выходзіць рэгулярна.
Не раз мяняўся калектыў газеты. Да лютага 1949 г. глыбоцкую раёнку рэдагаваў Мікалай Качан. Пазней рэдактарам стаў Уладзімір Шаблоў.
У канцы 50-х гг. змяніўся лагатып газеты. Яна стала называцца «Сцяг камунізму», а затым – «Шлях перамогі». Рэдактарамі ў розныя гады тут працавалі С. Зайцаў, В. Пятрушкін, П. Пратасевіч, С. Берніковіч.
У час перабудовы газета стала выходзіць пад назвай «Веснік Глыбоччыны».
На дадзеным этапе рэдакцыйны калектыў газеты ўзначальвае Панкрат Андрэй Міхайлавіч.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Чырвонаармейская, 2.
ЛІТАРАТУРА
1. «Веснік Глыбоччыны» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 13–14.
2. Зінкевіч, А. Развіццё прадпрымальніцтва – актуальная тэма / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 18 лістап. – С. 1.
3. Капшуль, А. Н. «Веснік Глыбоччыны» / А. Н. Капшуль // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 135.
4. Капшуль, Г. Дзень сённяшні / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 18 ліп. – С. 2.
5. Усцінаў, А. Узнагарода для рэдакцыі / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 20 лют. – С. 1.