Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чырвоны прамень, газета. Чашніцкі раён, г. Чашнікі

 

Назва выдання Чырвоны прамень
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Дзеравяга Міхась Мікалаевіч
Адрас рэдакцыі 211150, Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Касманаўтаў, 19
Афіцыйны сайт http://www.chyrvonka.by/

 

chyrvony-pramen


Газета «Чырвоны прамень» Чашніцкага раёна была створана ў верасні 1930 года. Яе першы нумар выйшаў у свет 3 снежня 1930 года пад назвай «За калектывізацыю». Затым яна стала называцца «Шлях сацыялізму», крыху пазней яе перайменавалі ў «Сцяг сацыялізму». А ў 1965 годзе газеце была дадзена новая назва, якую яна носіць і зараз.

Яе рэдактарамі ў свой час былі С. Колас, І. Касцюковіч, А. Картузаў, А. Манькоў, В. Кальцоў, Л. Бегунова.

Тыраж газеты на 1 студзеня 2019 г. – 5342 экз. Цесная сувязь калектыва рэдакцыі і чытачоў назіраецца ў пастаянных рубрыках «Пісьмо паклікала ў дарогу», «Тэму падказаў чытач», «Нам пішуць», «Горячий телефон» і іншых.

Супрацоўнікі газеты на старонках друкаванага выдання адлюстроўваюць падзеі, якія хвалююць жыхароў раёна, падзеі, якімі напоўнена іх паўсядзённае жыццё. Рубрыкі «В центре внимания», «Критическим пером», «Бывае і такое», «Зона особого внимания» з'яўляюцца ў кожным другім нумары і змяшчаюць крытычны матэрыял.

Раённая газета з'яўляецца своеасаблівым летапісам ваеннага гонару нашых землякоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прыцягваюць позірк чытачоў рубрыкі «Эхо огненных лет», «Память», «Вспоминают ветераны» і інш. Больш за год рыхтуецца і друкуецца спецвыпуск «Жыць і помніць».

На старонках газеты ў рубрыках «На абсягах культуры», «Культурны мерыдыян», на тэматычнай старонцы «Родная зямля» размяшчаецца матэрыял, які адлюстроўвае культурнае жыццё раёна, нацыянальныя традыцыі. Галоўная дзеючая асоба публікацый у рубрыках «Человек и его дело», «Человек трудом славен», «Справа яго жыцця» – чалавек працы, хлебароб і педагог, сацыяльны работнік і кіраўнік. Незайменна папулярны матэрыял ў рубрыках «Наши земляки», «Знай наших», «Дорогие мои земляки», у якіх ідзе гаворка аб дасягненнях чашнічан у розных галінах.

Адрас рэдакцыі: Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі, вуліца Касманаўтаў, 19.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Мурашкина, В. Достоверно и нескучно / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2011. – 12 мая. – С. 7.

2. Средства массовой информации // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 20.

3. Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. – 24 с.