Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сцяг Перамогі, газета. Лёзненскі раён. г. п. Лёзна

 

Назва выдання Сцяг Перамогі
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Ратнёва Алена Норбертаўна
Адрас рэдакцыі 211220, Віцебская вобласць, г. п. Лёзна, вул. Леніна, д. 77
Афіцыйны сайт http://www.lioznonews.by/

 

stsjag 


Лёзненская раённая газета выдаецца з 18 жніўня 1931 года, першапачаткова яна мела назву «Ленінскі сцяг». Яе заснаванне супала з часам першых пяцігодак, і газета актыўна асвятляла ход калектывізацыі, распавядала пра поспехі ільнозаводаў і хлебаробаў, шырока асвятляла пытанні культурнага жыцця, ліквідацыю непісьменнасці. Першым рэдактарам газеты быў Георгій Цярэнцьевіч Мінчукоў.

У гады акупацыі Лёзненшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі выпуск раёнкі быў часова спынены, але адразу ж пасля вызвалення райцэнтра ў кастрычніку 1943 года «Ленінскі сцяг» зноў вярнуўся да чытача. Пасля вайны газета мабілізоўвала мясцовае насельніцтва на ліквідацыю разрухі і аднаўленне народнай гаспадаркі. Пад рэдакцыю быў выдзелены невялікі будынак у цэнтры пасёлка. Ваенныя дапамаглі з абсталяваннем, паперай і шрыфтамі. Хутка вырашылася і кадравая праблема. Галоўным рэдактарам быў назначаны Сяргей Аляксеевіч Свірыдаў, які да гэтага адказваў за выпуск у тыле ворага газеты «Ленінскі сцяг» – органа падпольнага райкама партыі.

З 1963 года газета стала прыходзіць да падпісчыкаў пад сваёй новай назвай – «Сцяг Перамогі».

Мясцовыя журналісты з дапамогай пазаштатных аўтараў з ліку працаўнікоў вёскі, рабочых, спецыялістаў і інтэлігенцыі імкнуліся ўсебакова асвятляць эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё Лёзненшчыны. Адзначаліся станоўчыя моманты, прапагандаваліся перадавы вопыт, не абміналі і існуючыя праблемы. Рос аўтарытэт газеты, а разам з ім і яе тыраж, які ў пэўныя перыяды дасягаў пяці тысяч асобнікаў і вышэй.

Найбольш прадуктыўным у плане раскрыцця творчага патэнцыялу мясцовых журналістаў можна лічыць перыяд з сярэдзіны 70-х – пачатку 80-х гг., калі калектыў узначальваў А. Бараноўскі, а ў рэдакцыі працавалі вядомыя сёння ў вобласці і рэспубліцы журналісты В. Фёдараў, М. Бялоў, сённяшнія ветэраны журналістыкі В. Пятроў, Ф. Курбацкі і інш. З лёзненскай раёнкай звязаны і імёны такіх знакамітых публіцыстаў, як Г. Мінчукоў, С. Свірыдаў, Е. Бондарава.

У 1981 годзе за дасягнутыя поспехі на ніве журналістыкі і ў сувязі з 50-годдзем з дня выхаду першага нумара газета «Сцяг Перамогі» была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Газета неаднаразова з'яўлялася пераможцам розных абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, адзначалася граматамі і дыпломамі. Мелі месца і іншыя знакі прызнання аўтарытэту мясцовага выдання, высокага прафесійнага майстэрства яго супрацоўнікаў.

Галоўны рэдактар – Ратнёва Алена Норбертаўна.

Адрас рэдакцыі: 211220, Віцебская вобласць, г. п. Лёзна, вуліца Леніна, 77.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Магільны, В. Аб чым мы раней паведамлялі / В. Магільны // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2001. – 19 мая. – С. 2.

2. Нам 65! і мы маладыя як ніколі // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 1996. – 17 жн. – С. 2.

3. Пахолкіна, Л. Адчуваючы слова / Л. Пахолкіна // Витебские вести. – 2013. – 21 сент. – С. 12.

4. Первый редактор // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 16 жн. – С. 3.

5. Пишем летопись района 1931–2016 // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 16 жн. – С. 1, 6.

6. Пахолкіна, Л. Адчуваючы слова / Л. Пахолкіна // Витебские вести. – 2013. – 21 сент. – С. 12.

7. Похолкина, Л. 80 – для газеты не возраст / Л. Похолкина // Віцебскі рабочы. – 2011. – 18 авг. – С. 15.

8. Ретнёва, Е. Награда – заслуга всего коллектива / Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 13 мая. – С. 1.

9. Ретнёва, Е. «Сцяг Перамогі» / Н. Ретнёва // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 510–502.

10. Свиридов, С. Все в сердце и в памяти / С. Свиридов // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2000. – 12 верас. – С. 3.

11. Сустрэнем разам юбілей // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2000. – 29 жн. – С. 1.

12. Сцяг Перамогі // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / тэкст Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 17–18.

13. Федараў, В. Амаль як у «Полі цудаў» / В. Федараў // Рэспубліка. – 1996. – 16 жн. – С. 3.