Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Наша Талачыншчына, газета. Талачынскі раён, г. Талачын

 

Назва выдання Наша Талачыншчына
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная масава-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Бірукоў Віктар Мікалаевіч
Адрас рэдакцыі Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Энгельса, 18
Афіцыйны сайт http://www.natal.by

 

tolochinskaja

 

Першы нумар раённай газеты выйшаў 15 сакавіка 1931 года пад назвай «Калгаснік Талачыншчыны».

З чэрвеня 1938 па студзень 1960 гг. газета выходзіла пад назвай «Чырвоны хлебароб», на працягу наступных двух гадоў – «Ленінец», з красавіка 1962 па люты 2001 гг. – «Сцяг Ільіча». З сакавіка 2001 года мае сучасную назву – «Наша Талачыншчына».

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1943–1944 гг. выдавалася падпольна.

За два гады выйшла больш 40 нумароў газеты, было надрукавана 500 экзэмпляраў.

15 сакавіка 1943 года выйшаў першы ваенны нумар «Чырвонага хлебароба».

На першай паласе размяшчаўся лозунг «Смерць нямецкім захопнікам» і заклік «Прачытаўшы, перадай другому!». Ніжэй кліштараваны загаловак «Чырвоны хлебароб», справа ў рамцы – «Штодэкадная газета Талачынскага РК КП(б)Б і N-скага партызанскага атрада. Год выдання 1-ы».

Выдавалася ў друкарні партызанскай брыгады «Стары», што размяшчалася каля возера Палік.

Рэдагаваў газету – А. П. Пахамовіч, набіраў тэкст – В. Кандрацьеў.

Актыўны ўдзел у выпуску газеты прымалі камісары партызанскіх атрадаў і іх намеснікі: Ліманскі, Рак, Жураўскі, Пахабаў, радысты Г. Лылова і Г. Шчалканаў, інструктары падпольнага райкама партыі Міхаіл Агееў, Мікалай Шавель, Ігнат Станішэўскі.

«Чырвоны хлебароб» паведамляў пра баявыя дзеянні партызан, пра становішча на франтах, змяшчаў зводкі Саўінфармбюро.

Праз газету быў арганізаваны збор грашовых сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны «Савецкая Беларусь».

Распаўсюджвалася газета праз падпольную сетку партыйных і камсамольскіх арганізацый, праз патрыятычныя групы, якія дзейнічалі ў населеных пунктах і гарнізонах праціўніка.

Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Заснавальнікі – Талачынскі раённы выканаўчы камітэт і Талачынскі раённы Савет дэпутатаў.

У калектыве газеты працавалі вядомыя журналісты: Н. Пашкевіч, А. Пахамовіч, У. Скапа, Г. Каралёў, Э. Дамарацкі і іншыя.

Выходзіць на беларускай і рускай мовах 2 разы на тыдзень (па серадах і суботах на 8 паласах).

Тыраж раённай газеты ў 1956 годзе – 2000 экзэмпляраў, у 2006 г. – 5000 экз., у 2019 г. – 7000 экз.

Асноўныя рубрыкі: «Калонка рэдактара», «У райвыканкаме», «Рытм часу», «Прадукцыя нашых прадпрыемстваў», «Якасць – аснова гаспадарання», «Чалавек і яго справа», «Малады спецыяліст», «Энергетычная бяспека краіны», «Родная зямля», «Нашы землякі», «Духоўнасць», «За здаровы лад жыцця», «Гарачы тэлефон», «Сям'я без насілля», «З залы суда», «У нашых суседзяў», «Дата ў календары» і іншыя.

Рыхтуе тэматычныя старонкі – экалагічную «Айчына», краязнаўчую «Характэрныя месцы, душэўныя людзі», духоўную «Звон», маладзёжную «Добры дзень, равеснік», «Літаратурную старонку», забаўляльна-пазнавальную «Суботнім вечарам».

У структуры – рэдакцыя раённага радыёвяшчання.

Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, вуліца Энгельса, 18.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоўскі, А. Не хлебам адзіным / А. Арлоўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 18 лют. – С. 4.

2. Бирюков, В. Н. «Наша Талачыншчына» / В. Н. Бирюков // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 179.

3. Казаков, С. Листая страницы... / С. Казаков // Наша Талачыншчына. – 2006. – 6 мая. – С. 7.

4. Кожны чарговы нумар – падзей, 10-тысячны – вяха // Наша Талачыншчына. – 2015. – 5 жн. – С. 2.

5. Кузьміч, А. Старонкі гісторыі, старонкі жыцця / А. Кузьміч // Наша Талачыншчына. – 2011. – 12 сак. – С. 6.

6. Матиевский, Н. Районка отметила юбилей / Н. Матиевский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 29 сак. – С. 1.

7. Орловский, А. Пятьдесят лет тому / А. Орловский // Наша Талачыншчына. – 2006. – 1 лют. – С. 2.

8. Раёнка клікала ў бой // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі,1988. – С. 178–180.

9. Рублеўскі, С. Сцяг Талачыншчыны / С. Рублеўскі // Наша Талачыншчына. – 2006. – 15 сак. – С. 2.

10. Рыжкова, Н. Информационный пульс Толочинщины / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2016. – 17 марта. – С. 23.

11. Телятко, Е. Районка молодости нашей / Е. Телятко // Наша Талачыншчына. – 2006. – 15 сак. – С. 2.