Кліч Радзімы, газета. Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 10.03.2020 12:23
- Адноўлена 10.03.2020 15:08
Назва выдання | Кліч Радзімы |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
2 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Барыла Аляксандр Іванавіч |
Адрас рэдакцыі | 211910, Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Чырванадворская 6-а |
Афіцыйны сайт | http://www.klich.by/ |
15 студзеня 1940 года быў утвораны Шаркаўшчынскі раён. У ходзе фарміравання органаў кіравання, структурных падраздзяленняў, вырашэння шматлікіх арганізацыйных пытанняў было прынята рашэнне аб выданні друкаванага органа Шаркаўшчынскага РК КПБ(б) Беларусі і райсавета дэпутатаў працоўных. Ім стала «Сялянская праўда», першы нумар якой убачыў свет 5 снежня 1944 года. Газета друкавалася ў г. Глыбокае тыражом 500 экзэмпляраў.
3 2 ліпеня 1950 года яна пачала выходзіць пад назвай «Калгасны шлях» з тыражом у 1000 экзэмпляраў.
У 1964 годзе Шаркаўшчынскі раён быў расфарміраваны, а ў канцы 1966 года ўтвораны зноў. Таму з 1 студзеня 1967 года пачала выдавацца газета «Кліч Радзімы». Гэтая назва захавалася і па сённяшні дзень.
У 2010 годзе праведзена перарэгістрацыя выданняў з выдачай адпаведнага рэгістрацыйнага пасведчання. У ім пазначана, што заснавальнікамі газеты з'яўляюцца раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя раённай газеты.
Газета выдаецца на беларускай і рускай мовах, перыядычнасць выхаду – 2 разы на тыдзень (104 выпускі за год). Тыраж вагаецца ў межах 2650–2800 экзэмпляраў.
Асноўныя рубрыкі: «За радком Указа Прэзідэнта», «У райвыканкаме», «Саветы і жыццё», «Ідэалагічная праца», «Прамая лінія», «На тэму дня», «Вяртаючыся да надрукаванага», «З рэдакцыйнай пошты», «Пытайцеся – адказваем», «Дапамажы, раёнка», «Эфектыўнасць гаспадарання», «Здаровы лад жыцця», «Па працы і слава», «Аграэкатурызм», «Добраўпарадкаванне: ёсць праблемы», «Малады сучаснік» і інш.
«Кліч Радзімы» – неаднаразовы пераможца і прызёр абласнога конкурсу прыродаахоўнай тэматыкі.
Галоўны рэдактар – Барыла Аляксандр Іванавіч.
Адрас рэдакцыі: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Чырванадворская 6-а.
ЛІТАРАТУРА
1. «Кліч Радзімы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск, 2003. – С. 22–23.
2. Корсак, Э. А. Там сіратліва стаяць лінатыпы / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 4 мая. – С. 2.