Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Герой працы, газета. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Назва выдання Герой працы
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Ермалаеў Сяргей Пятровіч
Адрас рэдакцыі Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна
Афіцыйны сайт http://www.shumilino.by 

 

geroj-pracy

Гісторыя газеты пачалася 24 студзеня 1932 года, калі ўбачыў свет першы нумар газеты «Ленінскі шлях» Сіроцінскага райкама КПБ і райвыканкама. Пазней назва газеты змянялася: «Сталінскі сцяг», «Запаветы Ільіча».

Разам з жыхарамі раёна газета перажыла калектывізацыю, Вялікую Айчынную вайну, адраджэнне народнай гаспадаркі. На старонках газеты знаходзілі месца падзеі, якія адбываліся ў краіне і раёне.

У 1962 годзе Сіроцінскі раён быў ліквідаваны, і газета не выдавалася. З 1966 года, пасля аднаўлення раёна, газета пачала называцца «Герой працы».

На долю выдання выпала шмат выпрабаванняў, узлётаў і падзенняў. У пачатку 90-х гадоў газета выдавалася адзін раз на тыдзень, тыраж скараціўся да 1770 экзэмпляраў. З сярэдзіны 90-х, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, пачалося аднаўленне выдання.

З верасня 2004 года выпуск, які выходзіў па пятніцах, стаў 8-палосным, з кастрычніка 2006 года раённая газета стала поўнафарматнай.

З 2008 года раённая газета выходзіць два разы на тыдзень (па аўторках і пятніцах) на 8 старонках.

Сёння тыраж газеты стабільны і складае каля 2800 экзэмпляраў. 1 экзэмпляр газеты прыходзіцца на 6 жыхароў раёна.

У цэнтры ўвагі газеты – сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, грамадскае жыццё, чалавек працы. Рыхтуюцца тэматычныя старонкі – эканамічная «Дзелавы аўторак», прававая «Не закон сілы, а сіла закона», экалагічная «Пакланіся прыродзе, чалавек!», спартыўная «Шуміліншчына спартыўная», дзіцячая «Шумілёнак», літаратурная «Крыніцы» і іншыя.

«Пісаць для людзей і пра людзей!» – дэвіз калектыву рэдакцыі.

Калектыў рэдакцыі газеты ўзнагароджаны дыпломам I ступені за актыўны ўдзел у конкурсе па асвятленні пытанняў аховы прыроды, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1982), праўлення Савецкага фонду міру (1984), Беларускага аддзялення фонду міру (1988, 2001), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2002). Неаднаразова станавіўся лаўрэатам прэміі імя Францыска Скарыны, а таксама адзначаны іншымі падзякамі і ўзнагародамі за творчыя поспехі.

Заснавальнікі – Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт і Шумілінскі раённы Савет дэпутатаў.

У структуры – рэдакцыя радыёвяшчання «Шумілінскае раённае радыё».

У ліпені 2010 года быў створаны афіцыйны сайт газеты www.//shumilino.by.

У снежні 2019 года быў зроблены рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Ленінская, 24.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Герой працы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 23–24.

2. Іўчанка, Л. Шукаюць новае, зберагаючы лепшае / Л. Іўчанка // Витебские вести. – 2017. – 24 янв. – С. 7.

3. Кавалёва, М. Хацелася б зноў сабрацца разам / М. Кавалёва // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 20 лістап. – С. 2.

4. Калектыў рэдакцыі «Герой працы» – лаўрэат конкурсу СМІ // Герой працы (Шумiлiна). – 2016. – 3 мая. – С. 1.

5. Канстанцінава, А. Другое месца – у «Герой працы» / А. Канстанцінава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 16 мая. – С. 1.

6. Канстанцінава, А. Служыць Радзіме – і штыком, і радком / А. Канстанцінава // Герой працы (Шумiлiна). – 2013. – 22 лют. – С. 1.

7. Новікава, А. Мы робім «Герой працы» / А. Новікава // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 24 студз. – С. 4.

8. Перагортваем старонкі рэдакцыйнага фотаальбома // Герой працы(Шуміліна). – 2002. – 8 студз. – С. 2.

9. Петрова, А. И. «Герой працы» / А. И. Петрова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 299–230.

10. Пятрова, А. Каб газетная плынь была няспыннай / А. Пятрова // Герой працы(Шуміліна). – 2002. – 14 чэрв. – С. 1.

11. Шостак, Я. І газета мае сваю біяграфію / Я. Шостак // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 11 верас. – С. 2.

12. Што для нас работа ў рэдакцыі? // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 24 студз. – С. 4.