Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гарадоцкі веснік, газета. Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Назва выдання Гарадоцкі веснік
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
2 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Шляйко Любоў Аляксандраўна
Адрас рэдакцыі 211573, Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Ленінская, 9
Афіцыйны сайт http://www.garadvest.by/

 gorodokskij-vesnik

 

Гісторыя газеты пачалася з 26 сакавіка 1919 года, калі ў Гарадку выйшаў другі нумар «Известий Городокского исполнительного комитета Совета рабочих и крестьянских депутатов». На жаль, у архівах не захаваўся яе першы нумар.

Выданне друкавала не толькі распараджэнні і загады ўлады, але і знаходзіла месца для асвятлення жыцця раёна, паведамленняў з глыбінкі.

Не раз мяняліся назвы газеты: спачатку яна называлася «За сацыялістычную вёску» (1930), «Калгасная праўда» (1931), «Бальшавіцкая праўда» (1938), пасля Вялікай Айчыннай вайны стала называцца «Сталінскі прызыў» (1956), «За высокі ўраджай» (1957), «Прамень камунізму» (1957) і, нарэшце, са студзеня 1991 года – «Гарадоцкі веснік».

Але сутнасць і накіраванасць раёнкі заставаліся ранейшымі – прыярытэт аддаваўся падзеям мясцовага жыцця, увазе працаўнікам палёў і фермаў, праўдзіваму адлюстраванню сацыяльна-эканамічых праблем.

Большасць часу газета выходзіла на беларускай мове. І толькі пад уплывам падзей 1990-х гадоў стала друкавацца на дзвюх мовах – беларускай і рускай. Усяго выйшла ў свет амаль 9900 нумароў газеты. У розныя часы газету ўзначальвалі Т. Мядзведзеў, І. Усцінаў, Д. Зарэцкі, М. Гуйдо, І. Дзянісаў, В. Крываношчанка, Л. Рэут, Н. Краўцоў, А. Захараў, А. Навумава, С. Якаўлева. Сёння «Гарадоцкі веснік» узначальвае галоўны рэдактар Л. Шляйко.

«Гарадоцкі веснік» – грамадска-палітычнае выданне. Галоўныя задачы – сапраўднае і поўнае асвятленне падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, адлюстраванне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, грамадскага жыцця, працы мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама своечасовае рэагаванне на актуальныя пытанні і тэмы, якія хвалююць насельніцтва. Газета выходзіць два разы на тыдзень (аўторак і пятніца) у каляровым варыянце. У лістападзе 2019 года быў выкананы рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі.

На сённяшні дзень тыраж «Гарадоцкага весніка» – 2624 экземпляры.

Адрас рэдакцыі: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Ленінская, 9.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. Самая читаемая – районка / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 30 апр. – С. 3.

2. Захаров, А. В. «Гарадоцкі веснік» / А. В. Захаров // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 291.

3. Каролевич, Э. Целый век в гуще событий / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 11 мая. – С. 22.

4. Краўцоў, М. Нам 85 гадоў / М. Краўцоў // Гарадоцкi веснік. – 2004. – 27 сак. – С. 1.

5. Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. – 24 с.

6. С чего всё начиналось... Наша «районка» сегодня / подгот. Л. Шлейко // Гарадоцкі веснік. – 2019. – 30 крас. – С. 4–5.

7. Тропинкина, И. Как это было / И. Тропинкина // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 30 крас. – С. 2.