Міёрскія навіны, газета. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 24.08.2020 12:23
- Адноўлена 24.08.2020 13:54
Назва выдання | Міёрскія навіны |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
2 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Станкевіч Наталля Леанідаўна |
Адрас рэдакцыі | 211287, Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Дварнасельская, 5а |
Афіцыйны сайт | https://www.mijory.by/ |
Раённая газета «Міёрскія навіны» асвятляе грамадска-палітычнае і культурнае жыццё раёна, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Двухколерная, выходзіць два разы на тыдзень. Матэрыялы друкуюцца пад рубрыкамі: «У райвыканкаме», «Афіцыйна», «Прамая лінія», «Дзяржкантроль», «Землякі», «Меркаванне», «Людзі вёскі», «Пошта», «Экалогія», «Спорт», «Аграэкатурызм», «Прадпрымальніцтва», «Культура» і інш. Кожны месяц рыхтуюцца да друку тэматычныя рубрыкі (прававая, маладзёжная, спартыўная і інш.), а таксама старонка празаічных і паэтычных твораў чытачоў.
Гісторыя газеты пачынаецца з вясны 1941 года, калі пабачыў свет першы нумар раённай газеты пад назвай «Бальшавіцкая трыбуна». Тыраж налічваў 1500 экзэмпляраў. Першым рэдактарам «Бальшавіцкай трыбуны» быў Міхаіл Раманавіч Шляхценка. У гады вайны на базе партызанскай брыгады імя Калініна друкавалася газета «Кліч партызана».
Першы пасляваенны нумар раённай газеты выйшаў пад ранейшай назвай «Бальшавіцкая трыбуна» 5 снежня 1944 года. Яна выходзіла рэгулярна, два разы на тыдзень, тыражом 1000 экзэмпляраў. Нумарацыю тады пачалі спачатку, бо архіўных матэрыялаў, падшывак даваеннай газеты не знайшлі.
У канцы 80-х гадоў газета пачала друкавацца ў Наваполацкай друкарні, дзе выкарыстоўвалі сучаснае афсетнае абсталяванне. Мясцовая ж тыпаграфія друкавала толькі бланкі, а ў 2000 годзе была зачынена.
Газета ў розныя гады мела назвы: «Зара камунізму» (1952–1962), «Сцяг працы» (1962–2001).
Сучасная назва раённай газеты – «Міёрскія навіны» – бярэ свой адлік з 2002 года. Рэдакцыя і яе супрацоўнікі пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах. Іх дасягненні адзначаны дыпломамі і граматамі.
Тыраж газеты сёння складае 3960 экзэмпляраў.
Галоўны рэдактар газеты «Міёрскія навіны» – Станкевіч Наталля Леанідаўна.
Адрас рэдакцыі: 211287, Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Дварнасельская, 5а.
ЛІТАРАТУРА
1. Ад «Сцяг працы» да «Міёрскіх навін» / падрыхт. Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 13 жн. – С. 6–7.
2. Ивченко, Л. Суть журналистики осталась неизменной / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 12 марта. – С. 10.
3. Матэленак, Л. Іх справай было поклічнае слова / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2020. – 5 мая. – С. 6.
4. Матэленак Л. На палавіне шляху / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 6 мая. – С. 5.
5. Матэленак Л. Наша біяграфія: гісторыя стварэння і развіцця «Сцяг працы» / Л. Матэленак // Сцяг працы. – 2001. – 22 мая. – С. 1.
6. Матэленак Л. Пад спеў матора / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 26 крас. – С. 6.
7. Матэленак Л. Пачатак / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 9 лют. – С. 4.
8. Матэленак Л. Першы юбілей / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 27 лют. – С. 5.
9. Сухараў, В. Нагадаў здымак / В. Сухараў // Міёрскія навіны. – 2012. – 18 снеж. – С. 3.