Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Витебские вести, газета. г. Віцебск

 

Назва выдання Витебские вести
Тып СМІ газета
Тэматыка рэгіянальная грамадска-палітычная
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць выхаду
3 разы на тыдзень
Галоўны рэдактар Кліцуноў Аляксандр Іванавіч
Адрас рэдакцыі 210015  г. Віцебск, вул. Гогаля, 17
Афіцыйны сайт https://vitvesti.by 

 

vitsebskie-vesti


У першыя дні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Віцебску з'явіўся друкаваны орган новай улады – газета «Известия военно-революционного комитета города Витебска», пазней – «Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и братских депутатов». У 1924 годзе віцебская газета стала называцца «Заря Запада», у 1929 годзе – Віцебскі пралетарый», а з 1938 года – «Віцебскі рабочы». Пад такой назвай выданне было вядома чытачам тры чвэрці стагоддзя, заслужыла вялікі аўтарытэт і павагу жыхароў Віцебшчыны.

Выданне газеты не спынялася нават ва ўмовах Вялікай Айчыннай вайны. Мабільная друкарня была абсталявана ў грузавым аўтамабілі і працавала ў Суражскай партызанскай зоне. Было выдадзена 78 нумароў агульным тыражом больш за 2 млн. экзэмпляраў. Журналісты змагаліся з ворагам словам, неслі жыхарам акупіраваных тэрыторый весткі з франтоў, расказвалі пра барацьбу з ворагам у партызанскіх атрадах.

У мірны час супрацоўнікі абласной газеты пісалі пра аднаўленне народнай гаспадаркі, пра дасягненні ў працы, культуры і навуцы. За высокі прафесіяналізм, усебаковае адлюстраванне жыцця ў 1967 годзе газета ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У гады перабудовы менавіта з рэдакцыі «Віцебскі рабочы» выйшлі заснавальнікі яшчэ адной абласной газеты «Народнае слова» і гарадской газеты «Віцьбічы». У 2013 годзе газеты «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» былі аб'яднаны і галоўная газета Віцебшчыны атрымала сучасную назву «Витебские вести». Заснавальнік – Віцебскі аблвыканкам.

Газета выходзіць на рускай мове тры разы на тыдзень (па аўторках – на 8, па чацвяргах – на 24, па суботах – на 16 старонках) у каляровым выглядзе. Тыднёвы тыраж складае 30 тыс. экз.

На старонках газеты адлюстроўваецца інфармацыя пра навіны Віцебскай вобласці, пра жыццё рэгіёнаў, лёсы людзей, друкуюцца пазнавальныя і аналітычныя матэрыялы, журналісцкія расследаванні, інтэрв'ю з вядомымі асобамі Прыдзвінскага краю і яго гасцямі.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Гогаля, 17.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Віцебскі рабочы / ред. В. Г. Скопа ; худож. А. Е. Ходкевич. – Витебск : Редакция областной газеты «Вiцебскi рабочы», 1972. – 20 с.

2. «Віцебскі рабочы» 80 год / рэд.-склад. У. Р. Скапа. – Віцебск : Рэдакцыя абласной газеты «Вiцебскi рабочы», 1997. – 224 с.

3. Ганчароў, У. П. «Віцебскі рабочы» / У. П. Ганчароў // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 472.

4. Ганчароў, У. П. «Віцебскі рабочы» / У. П. Ганчароў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 2 : Бэліцк–Гімн. – С. 335.

5. Ермалаеў, С. 100 год: ад «Известий Витебкого совета» да «Витебских вестей» / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2017. – 14 лістап. – С. 2.

6. Кавалевский, С. «Віцебскі рабочы» в партизанах / С. Кавалевский // Витебские вести. – 2017. – 10 июня. – С. 7.

7. Масловская, О. Помним свою историю / О. Масловская // Витебские вести. – 2017. – 10 нояб. – С. 2.

8. Маслоўская, В. Ордэн, які яднае і натхняе / В. Маслоўская // Витебские вести. – 2017. – 4 мая. – С. 5.

9. Моисеева, В. И. «Віцебскі рабочы» / В. И. Моисеева // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 261–262.

10. Моя печатная страна // Віцебскі рабочы. – 2012. – 13 лістап. – С. 4–5.

11. «Народнае слова» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 472–473.

12. Одна из лучших газет в тылу противника / подгот. Т. Кузьмич // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 лістап. – С. 6.

13. Осипова, О. «Віцебскаму рабочаму» – 85! / О. Осипова // Народная газета. – 2002. – 12 лістап. – С. 5.

14. Раманоўскі, У. Калектыўны летапіс эпохі / У. Раманоўскі // Витебские вести. – 2018. – 2 июня. – С. 7.

15. Романовский, В. Времен связующая нить / В. Романовский // Віцебскі рабочы. – 2012. – 30 кастр. – С. 6 ; 3 лістап. – С. 6 ; 13 лістап. – С. 6.

16. Романовский, В. Что тебе снится, газета моя? / В. Романовский // Витебские вести. – 2017. – 18 марта. – С. 6.

17. «С газетой мы стали сильнее» // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 5 мая. – С. 2.

18. Салтук, А. «Віцебскі рабочы» – насустрач юбілею. Праз гады і падзеі / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2012. – 21 чэрв. – С. 23.

19. Сауліч, У. 100 гадоў рабочай газеце / У. Сауліч // Сельская газета. – 2017. – 11 нояб. – С. 22.

20. Тулинова, Н. Штаб редакции [областной газеты «Віцебскі рабочы» в 80-е годы прошлого века] / Н. Тулинова // Віцебскі рабочы. – 2012. – 13 лістап. – С. 7.