Віцьбічы, газета. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 14.07.2021 12:23
- Адноўлена 14.07.2021 09:45
Назва выдання | Віцьбічы (Витьбичи) |
Тып СМІ | газета |
Тэматыка | рэгіянальная грамадска-палітычная |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць выхаду |
3 разы на тыдзень |
Галоўны рэдактар | Тулінава Ніна Уладзіміраўна |
Адрас рэдакцыі | 210015 г. Віцебск, вул. Гогаля, 17 |
Афіцыйны сайт | https://www.vitbichi.by |
Газета «Віцьбічы» выдаецца з сакавіка 1991 года. Заснавальнікі – Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт і Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў.
У 2001 годзе зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў як установа «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вячэрні Віцебск"». З ліпеня 2007 года перарэгістравана ў камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вячэрні Віцебск"». У 2009 годзе выданне перарэгістравана ў Дзяржаўным рэестры сродкаў масавай інфармацыі.
З 2000 года рэдакцыя працуе без датацый з бюджэту.
Рашэннем Віцебскага гарвыканкама № 705 ад 17 мая 2012 года газета «Віцьбічы» прызначана органам апублікавання нарматыўных прававых актаў Віцебскага гарвыканкама, уключаных у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, з мэтай пашырэння свабоднага доступу насельніцтва да нарматыўных прававых актаў і іншай інфармацыі прававога характару.
Першы тыраж складаў больш за 3 тыс. экзэмпляраў, у канцы 90-х гадоў XX ст. трымаўся ў межах 70–75 тыс. экз., у 2021 годзе – 35 тыс. экз.
Газета выходзіць на беларускай і рускай мовах тры разы на тыдзень (па аўторках – на 8, па чацвяргах – на 24, па суботах – на 16 старонках) у каляровым выглядзе.
Друкуецца выданне ў Віцебскай абласной друкарні, рэалізуецца ў кіёсках «Белсаюздрук», у магазінах, дастаўляецца да падпісчыкаў Віцебскім філіялам РУП «Белпошта», арганізоўваецца падпіска ў працоўных калектывах.
Тэматычныя старонкі: «Зямля – наш дом», «Закон і мы», «Сямейная нарада», «Гіпакрат», «Кватэрны рад», «Экалагічны веснік» і інш.
Рубрыкі «Горад крочыць у заўтра», «Тэма нумара», «Глядзіце, хто зайшоў!», «Чалавек і яго справа», «Наша марка», «Унікальнае побач», «Дынастыі», «Штрыхі да партрэта», «Буйным планам», «Нас стала больш», «Крынічка» і іншыя прысвечаны лёсам цікавых людзей Віцебшчыны, гісторыі г. Віцебска, добраўпарадкаванню гарадоў і пасёлкаў, забудове, экалогіі, жыццю моладзі.
У газеце «Віцьбічы» за апошнія гады з'явіліся новыя тэматычныя праекты. Адзін з такіх праектаў – «Зямля – наш дом», пачаў сваё існаванне ў Год роднай зямлі.
Сёння газета працуе над сумеснымі праектамі:
• «Вялікая перамена» – з упраўленнем адукацыі аблвыканкама, аддзелам адукацыі спорту і турызму гарвыканкама;
• «Квартал» – з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама;
• «Клопат» – з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама;
• «Экалагічны веснік» – з гарадской інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
• «Служу Айчыне!» – з ваенным камісарыятам Віцебскай вобласці;
• «Закон і мы» – з упраўленнем унутраных спраў аблвыканкама і пракуратурай вобласці.
КІУП «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет "Віцьбічы" і "Вячэрні Віцебск"» у 2017 годзе заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з ТАА «Выдавецкі дом "Еўразія прэс – Смаленск"» (Расія) на сістэмнай аснове інфармацыйнага абмену – узаемныя публікацыі матэрыялаў у газетах «Віцьбічы» і «Смоленские губернские ведомости».
Рэдакцыя гарадской газеты неаднаразова з'яўлялася пераможцам конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі рознага ўзроўню. У 2020 годзе газета «Віцьбічы» стала лаўрэатам XVI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара» ў намінацыях «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» і «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі» па выніках працы за 2019 год. Галоўны рэдактар Ніна Уладзіміраўна Тулінава стала лаўрэатам конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «За грамадзянскую пазіцыю журналіста».
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Гогаля, 17.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Автопортрет «Витьбичей» в контексте юбилея // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 26 мая. – С. IV–V.
2. Бобровская, Е. А. «Віцьбічы» / Е. А. Бобровская // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 262.
3. «Віцьбічы» // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 473.
4. «Віцьбічы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2003. – С. 9–10.
5. «Віцьбічы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці : буклет / рэд. Л. Д. Мышлёнак. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. – С. 10–11.
6. Волкова, Л. «Каждый бедняк должен стать богачом» / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 4 нояб. – С. 12.
7. Наша біяграфія // Віцьбічы = Витьбичи. – 2001. – 5 мая. – С. 1–2.
8. Тулинова, Н. Мы нужны друг другу / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 2 марта. – С. 4.
9. Тулинова, Н. У нас – юбилей! / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи . – 2016. – 1 марта. – С. 1.