Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бібліятэка-філіял №1 імя Я. Коласа. Полацкі раён, г. Наваполацк

Датай стварэння бібліятэкі лічыцца 1966 год.

У 1989 годзе пры бібліятэцы імя Я.Коласа адкрыты клуб «Аматараў беларускай кнігі».

Захаванне і прапаганда беларускай літаратуры – асноўны напрамак профільнай праграмы «Новая зямля», па якой бібліятэка працуе з 1999 года. Кніжны фонд налічвае каля 50 тысяч экзэмпляраў.

Установа валодае выставачнай залай, дзе пастаянна праходзяць экспазіцыі карцін, вырабаў народных промыслаў і фатаграфій.

У 2016 годзе ў бібліятэцы стартаваў праект «Арт-акно». Сумесна з дзіцячай мастацкай школай і ДУДА «Палац дзяцей і моладзі» у вокнах бібліятэкі штомесяц выстаўляюцца мастацкія працы і працы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананыя навучэнцамі дадзеных устаноў.

У чытальнай зале бібліятэкі вядзецца аўтаматызаванае абслугоўванне чытачоў з сістэмай выхаду ў інтэрнэт.

Пры бібліятэцы таксама працуе клуб сяброў культуры «Вытокі», асноўным напрамкам якога з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 104.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бібліятэка імя Я. Коласа / падрыхт. Н. Радзько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 4 авг. – С. 16 ; 3 нояб. – С. 16.

2. Долженко, Е. Королева в царстве книг / Е. Долженко // Новая газета (Наваполацк). – 2011. – 13 сент. – С. 1.

3. Дубровская, О. Во славу белорусского слова / О. Дубровская // Новая газета (Наваполацк). – 2007. – 9 кастр. – С. 3.

4. Курачева, Е. Книга лечит... душу / Е. Курачева // Химик (Новополоцк). – 2005. – 13 сент. – С. 3.

5. Садоўская, Т. Калектыў, якім можна ганарыцца / Т. Садоўская // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 15 верас. – С. 4.

6. Сопікава, В. Імя абавязвае / В. Сопікава // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 23 сак. – С. 22.

7. Сопікава, В. Творчыя памкненні і крыху гісторыі / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 6 янв. – С. 13.

8. Сопікава, В. У краязнаўчую скарбонку Наваполацка / В. Сопікава // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 30 (жн.). – С. 3.

9. Шаўчэнка, М. Новы дзень бібліятэкі / М. Шаўчэнка // Химик (Новополоцк). – 2000. – 19 дек. – С. 3.