Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Багушэўская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2. Сенненскі раён, г. п. Багушэўск

 

Першая хата-чытальня ў г. п. Багушэўску з'явілася ў пачатку XIX стагоддзя пры клубе чыгуначнай станцыі. У 1931 годзе пачаў працаваць Нардом, пры якім была адкрыта бібліятэка. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна згарэла.

У 1946 годзе ў г. п. Багушэўску была адкрыта раённая бібліятэка, якая знаходзілася ў прыватным доме па вуліцы Вакзальнай. Кніжны фонд складаў менш за 1000 экзэмпляраў. Працавала два бібліятэкары. Загадчыцай была Лідзія Навумаўна Куксёнак, якая адпрацавала на гэтай пасадзе амаль дваццаць гадоў.

У 1951 годзе для бібліятэкі пабудавалі памяшканне. Дзіцячы аддзел быў рэарганізаваны ў гарпасялковую дзіцячую бібліятэку. Яе нязменным кіраўніком трыццаць восем гадоў была Клаўдзія Пятроўна Казлова (Уткіна). Адпрацаваўшы на гэтай пасадзе ўсяго год, яна атрымала наступную характарыстыку: «За год работы товарищ Козлова вывела детскую библиотеку в одну из лучших библиотек области, организовала открытый доступ к книжному фонду, оказывала методическую и практическую помощь школьникам и сельским библиотекам, организовывала интересную содержательную работу».

У 1960 годзе Багушэўскі раён увайшоў у склад Сенненскага. Багушэўская раённая бібліятэка была рэарганізавана ў гарпасялковую. Працавала ў ёй у той час два бібліятэкары.

У 1970 годзе бібліятэка абслугоўвала 2500 чытачоў, стала працаваць чытальная зала. Кнігавыдача складала 60000 экзэмпляраў. Была ўведзена яшчэ адна стаўка бібліятэкара. Першы загадчык чытальнай залы – Г. С. Цвяткоў. Яго змяніў Н. А. Яфрэмаў, які потым працаваў рэдактарам маскоўскага часопіса «Досье на цензуру». Ён напісаў кнігу «Оставь надежду или душу...», экзэмпляр якой падарыў бібліятэцы.

У 1977 годзе была праведзена цэнтралізацыя бібліятэк. Багушэўская гарпасялковая бібліятэка стала філіялам № 2 Сенненскай ЦБС.

Адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці бібліятэкі – краязнаўства. Аформлены краязнаўчы куток «Радаслоўная роднага краю». Вядзецца пошукавая работа, якая папаўняе летапіс Багушэўска. Добрым дапаўненнем да краязнаўчага фонду служаць альбомы і папкі: «Вяртанне ў спадчыну», «Гістарычнае мінулае нашага раёна», «Паром памяці праз раку часу», «Роднымі сцежкамі», «Край велічы і хараства» і іншыя.

У 2003 годзе ў бібліятэцы адбыўся выязны тэматычны семінар «Бібліятэка і моладзь: пошук эфектыўных форм работы». Бібліятэкары прадэманстравалі краязнаўча-літаратурную гадзіну «Судьбы крутая лестница», якая была прысвечана знакамітым землякам.

У 2005 годзе бібліятэка стала пераможцай абласнога тура ХII рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

У 2008 годзе Багушэўская дзіцячая бібліятэка была аб'яднана з гарпасялковай (рашэнне № 70 ад 29 студзеня 2008 года). У маі гэтага года ўстанова атрымала новае памяшканне на другім паверсе будынка аддзялення паштовай сувязі.

Заўсёды бібліятэка з'яўлялася прапагандыстам новых ідэй і кніг, арганізатарам і ўдзельнікам культурных мерапрыемстваў пасёлка. Цікава і змястоўна праходзяць тэматычныя і літаратурныя вечары, прэзентацыі кніг, віктарыны, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, КВЗ, чытацкія канферэнцыі, вусныя часопісы.

З мэтай папулярызацыі духоўна-мастацкай спадчыны свайго краю бібліятэка наладзіла творчыя сустрэчы са школай мастацтваў, агульнаадукацыйнай школай, Домам культуры, прадпрыемствамі і арганізацыямі. Прыкладам можа служыць свята, прысвечанае 130-годдзю з дня заснавання г. п. Багушэўска, у якім бібліятэкары прынялі самы актыўны ўдзел.

Адметнае месца ў рабоце бібліятэкі займае аматарскае аб'яднанне «Сямейная акадэмія», якое згуртавала сем'і розных узростаў. Для ўдзельнікаў праходзяць сямейныя святы, літаратурна-пазнавальныя праграмы, конкурсы сямейнай творчасці. Пры бібліятэцы працуе клуб «Субяседніца».

Багушэўская бібліятэка ўдзельнічае ў праекце «Моладзь і права» (прававое выхаванне дзяцей і падлеткаў праз работу ПЦПІ) сумесна з Сенненскай ЦРБ, Машканскай сельскай бібліятэкай-філіялам № 30, Ходцаўскай сельскай бібліятэкай-філіялам № 50, Яноўскай сельскай бібліятэкай-філіялам № 53.

Бібліятэка ўзначальвае праект «Люблю і ведаю край родны» (вывучэнне роднага краю праз кнігу і бібліятэку).

У 2018 годзе ў бібліятэцы функцыянуе два абанементы (для дзяцей і дарослых), чытальная зала. Загадчыкам з'яўляецца Цуран Жанна Яўгенаўна. Асноўныя паказчыкі работы бібліятэкі: 2010 год (чытачы – 2500, кнігавыдача – 50666), 2018 год (чытачы – 2450, кнігавыдача – 47737). Кніжны фонд налічвае больш за 40 тыс. дакументаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. п. Багушэўск, вуліца Паркавая, д. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ад прыватнай бібліятэкі да цэнтралізаванай сістэмы / падрыхт. Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 11 ліп. – С. 5 ; 22 ліп. – С. 3 ; 8 жн. – С. 5 ; 12 жн. – С. 6.

2. Горнова, Т. Самый читающий народ – школьники / Т. Горнова // Народнае слова. – 2005. – 21 мая. – С. 6.

3. Кореневская, А. Заходите на огонёк / А. Кореневская // Белорусская нива. – 2001. – 13 янв. – С. 5.

4. Ляшук, С. Почитал – передай другому / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 21 жн. – С. 7.